Аляксандр Скшынецкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА (пазней клуб змяніў назву на «Партызан»), з 2007 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак за тры сезоны правёў у яе складзе толькі 10 матчаў. Пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010 апынуўся ў фарм-клубе «Партызан-2».

Пасля сезона 2011 «Партызан» спыніў існаванне, і Аляксандр працягнуў выступы ў Першай лізе, гуляючы за «Смаргонь» і «Іслач». У 2014 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. У сезонах 2016 і 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года перайшоў у «Смалявічы». У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы смалявіцкай каманды.

У студзені 2019 года стаў іграком НФК. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года.

У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Арсенале» на наступны сезон. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе заставаўся іграком асновы ў 2022 годзе.

У пачатку 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», аднак у сакавіку падпісаў новы кантракт з дзяржынскім клубам. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі. У 2010—2011 гадах правёў 10 матчаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль МТЗ-РІПА 20 0 2008 Д1 МТЗ-РІПА 2 0 2009 Д1 МТЗ-РІПА 5 0 2010 Д1 Партызан 3 0 2011 Д3 Партызан-2 9 1 2012 Д2 Смаргонь 22 1 2013 Д2 Іслач 28 0 2014 Д3 Крумкачы 27 1 2015 Д2 Крумкачы 29 0 2016 Д1 Крумкачы 25 0 2017 Д1 Крумкачы 28 1 2018 Д1 Смалявічы 29 0 2019 Д2 НФК 25 1 2020 Д2 Арсенал 24 0 2021 Д2 Арсенал 32 1 2022 Д1 Арсенал 28 1 2023 Д2 Арсенал 31 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск