Сцэна сакалінага палявання, Сцэна палявання ў Нільскіх зарасніках — старажытнаегіпецкі насценны роспіс, які знаходзіўся ў грабніцы пісара і ўлікоўца збожжа па імені Небамун, якая з’яўлялася часткай Фіванскага некропаля. У цяперашні час месцазнаходжанне грабніцы страчана, а роспісы з яе, у тым ліку і «Сакалінае паляванне», знаходзяцца ў Брытанскім музеі.

Апісанне

Фрэска адлюстроўвае вельможу па імені Небамун, з сямействам, які палюе з папіруснага чаўна. На носе чаўна падсадная качка і кот, які дапамагае паляўнічаму лавіць дзічыну. Жыццё дзікай прыроды ў балотах, якія зараслі папірусам, і паляўнічая котка Небанума паказаны вельмі дэтальна, але ў цэлым сцэна ідэалізавана. Атлетычная фігура Небамуна дамінуе ў сцэне, ён стаіць з шырока растаўленымі нагамі ў чаўне. У правай руцэ паляўнічы трымае з ў выглядзе галавы змяі, а ў левай — тры напаляваныя чаплі.

За Небамунам стаіць яго жонка Хатшэпсут у раскошным убранні з букетам і на галаве ў парыку.

Дачка Небамуна намаляваная паміж яго ног унізе. Яна сядзіць і зрывае левай рукой, а правай рукой трымаецца за нагу бацькі. Прыкметай яе малога ўзросту з’яўляецца яе аголенасць. На ёй толькі з кветкавай кампазіцыяй і залатой падвескай. Яе маладосць падкрэслівае таксама і яе прычоска: доўгая пасма валасоў, якая спадае ўздоўж яе твару, гэта так званая R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 122 ff..

Тэхніка і іканаграфія

Атынкаваныя вапняковыя сцены грабніцы былі багата і па-майстэрску ўпрыгожаны жывымі фрэскамі з выкарыстаннем мінеральных фарбаў, якія паказваюць ідэалізаванае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць НебамунаParkinson, at 14. Як і амаль усе старажытнаегіпецкія фрэскі, Сакалінае паляванне напісана ў тэхніцы а сека, калі фарбы накладваліся на ўжо сухую тынкоўку.

Перапоўненая і ажыўленая сцэна сакалінага палявання іканаграфічна з’яўляецца адной з самых важных выяў грабніцы і лічыцца ў яе кампазіцыі шэдэўрам.

Паляванне ў зарасніках папірусу — гэта вядомы з часоў Старажытнага царства матыў, і інтэрпрэтацыі разыходзяцца ў пытанні, наколькі літаральна або сімвалічна трэба яго ўспрымаць. Паляванне на птушак уяўляла сродак забеспячэння харчаваннем і было забавай верхніх слаёў грамадства, аднак, яно, верагодна, мела і важны сімвалічны сэнс.

Зараснікі папірусу лічацца міфічным месцам урадлівасці і рэгенерацыі і часта асацыяваліся з багіняй Хатхор як эратычнае месца. Птушка ў насавой частцы карабля і ўпрыгожванне, адзенне і парык жанчыны таксама з’яўляюцца эратычна зараджанымі элементамі.

Паляўнічыя аспекты карціны — гэта са свайго роду знак перамогі над сіламі хаосу, якія пагражаюць боскаму сусветнаму парадкуM. Seidel, Abdel G. Shedid: Das Grab des Nacht. Kunst und Geschichte eines Beamtengrabes der 18. Dynastie in Theben-West. Mainz 1991, S. 17-18 und R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 131 f.. Гэтыя алюзіі разам дазваляюць чытаць сцэну як вобраз эратычнага аднаўлення, адраджэння і вечнай забавы, якія трыумфуюць над хаосам, бязладзіцай і смерцюR. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 132.

Значнасць

Фрэска, на якой Небамун палюе на птушак, з’яўляецца адной з самых вядомых выяў з грабніцы НебамунаParkinson, at 63ff. У 2009 годзе Брытанскі музей адкрыў новую галерэю, прысвечаную адлюстраванню адзінаццаці адноўленых фрагментаў сцен з грабніцы. Яны былі апісаны як найвялікшыя захаваныя карціны са Старажытнага Егіпта і як адзін з найвялікшых скарбаў музеяParkinson, at 9.

Крыніцы

Літаратура

Lise Manniche: Lost Tombs. A Study of Certain Eighteenth Dynasty Monuments in the Theban Necropolis (= Studies in Egyptology.). KPI, London/ New York 1988, ISBN 0-7103-0200-2. Lise Manniche: City of the Dead. Thebes in Egypt. British Museum Publications, London 1987, ISBN 0-714-11288-7. Andrew Middleton, Ken Uprichard (Hrsg.): The Nebamun Wall Paintings: Conservation, Scientific Analysis and Display at the British Museum. Archetype Publications, London 2008, ISBN 978-1-904982-14-2. Richard Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. Masterpieces of ancient Egyptian art in the British Museum. British Museum Press, London 2008, ISBN 978-0-7141-1979-3. Matthias Seidel, Abdel Ghaffar Shedid: Das Grab des Nacht. Kunst und Geschichte eines Beamtengrabes der 18. Dynastie in Theben-West. von Zabern, Mainz 1991, ISBN 3-8053-1332-2.

Спасылкі

Richard Parkinson: The painted tomb-chapel of Nebamun (PDF; 979 kB) British Museum, The conservation and redisplay of the Nebamun Wall paintings British Museum, Egyptian life and death: the tomb-chapel of Nebamun (Room 61) Telegraph-Artikel: The tomb-chapel of Nebamun at the British Museum, review Times-Artikel: New Egyptian gallery at the British Museum

Катэгорыя:XV стагоддзе да н.э. Катэгорыя:Фрэскі Катэгорыя:Мастацтва Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Фіванскія некропалі Катэгорыя:Брытанскі музей