Берлінскі філарманічны аркестр () — найбуйнейшы сімфанічны аркестр Германіі, які базіруецца ў Берліне.
Гісторыя Заснаваны ў 1882 годзе групай з 54 музыкантаў з аркестра Беньяміна Більзэ, якія адмовіліся адправіцца на традыцыйныя для гэтага аркестра летнія гастролі ў Варшаву ў чыгуначным вагоне 4-га класа. Першапачаткова аркестр выступаў пад назвай «Былая Більзенская капэла» (). З 1882 па ініцыятыве канцэртнага агенцтва Вольф праводзіліся т.зв. Вялікія філарманічныя канцэрты, якія набылі прызнанне і папулярнасць. Пазней называўся Капэлай фон Брэнера (па імі першага кіраўніка), цяперашнюю назву носіць з 1887 года.
Ужо пры Гансе фон Бюлаве Берлінскі філарманічны стаў адным з лепшых нямецкіх аркестраў, а пры Артуры Нікішы і Вільгельме Фуртвенглере выйшаў на сусветны ўзровень.
Дзейнасць аркестра фінансуецца горадам Берлін разам з Deutsche Bank. Шматразовы лаўрэат прэмій Грэмі, Грамафон, ЭХО і іншых музычных узнагарод.
Будынак, у якім першапачаткова размяшчаўся аркестр, быў разбураны ў выніку бамбардзіроўкі ў 1944 годзе. У паваенныя гады аркестр нярэдка даваў канцэрты пад голым небам на фоне руін, збіраючы сродкі на аднаўленне канцэртнай залы. Сучасны будынак Берлінскай філармоніі пабудаваны ў 1963 годзе на тэрыторыі берлінскага «Культурфорума» (Патсдамская плошча) па праекце нямецкага архітэктара Ганса Шаруна.
У 1945 годзе аркестр апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі і ў перыяд падзелу Германіі, з 1949 па 1990 гады, знаходзіўся ў Заходнім Берліне.
Музычныя кіраўнікі thumb|right|250px|Сайман Рэтл і Берлінскі філарманічны аркестр Людвіг фон Брэнер (1882—1887). Ганс фон Бюлаў (1887—1893). Артур Нікіш (1895—1922). Вільгельм Фуртвенглер (1922—1945). Леа Борхард (1945). Серджыу Чэлібідаке (1945—1952). Вільгельм Фуртвенглер (1952—1954). Герберт фон Караян (1954—1989). Клаўдзіа Абада (1989—2002). сэр Сайман Рэтл (c 2002). Кірыл Пятрэнка (будзе са жніўня 2018)
Літаратура
Спасылкі
Digital Concert Hall
Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ Катэгорыя:З’явіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:1882 год у Берліне Катэгорыя:Сімфанічныя аркестры Германіі Катэгорыя:Аркестры Германіі Катэгорыя:Культура Берліна