Сімяонаўская царква, Капліца могілкавая — праваслаўны храм у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэваЯкімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII — XIX стст. Мн., 1978. с. 89.
Архітэктура Твор народна-этнаграфічнага дойлідства. Першапачаткова 4-сценны зруб быў накрыты чаротавым вальмавым дахам з драўляным крыжам на вільчыку. Фасады расчлянёны лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер У інтэр'еры драўляны разны ківорый, выкананы Іосіфам Астапчыкам пасля 1818 г., абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя Казанская», «Маці Божая з Эмануілам і св. Мікалай», «Святы Пётр», «Святы Павел», «Мікалай Цудатворац».
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк 58.
Спасылкі
Катэгорыя:Кажан-Гарадок Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі