Яўген Шыкаўка (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Карона» з Кельцаў.

Клубная кар’ера Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2010 года гуляў за дубль клуба. У ліпені 2012 года разам з Мікітам Рочавым быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»БАТЭ отдал в аренду еще двух игроков, але яшчэ да канца сезона пакінуў «Полацк» праз канфлікт з галоўным трэнерам Аляксандрам ТрайдукомЕвгений Шикавка: «Главный шутник - Фил. Гаев и я следом, на подходе «леон киллер», «хитмен». Сезон 2013 правёў у «Слоніме», пасля чаго далучыўся да мазырскай «Славіі», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў ліпені 2014 года пакінуў клубМиненков и Щербаков перейдут в «Славию».

Пасля зыходу са «Славіі» далучыўся да клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. Хутка стаў адным з лідараў сталічнага клуба, у сезоне 2015 забіў 16 галоў у Першай лізе. Улетку 2015 года меў прапановы ад клубаў Вышэйшай лігі, але застаўся ў «Крумкачах»Олег Дулуб: «У Шикавки было сразу три приглашения из высшей лиги».

2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У гэтым жа матчы забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, усталяваўшы канчатковы лік матча (1:1). У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 годаШикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами". 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробкуПять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў камандуЯшин и Шикавка расторгли контракт с "Крумкачами", пасля чаго стаў іграком «Слуцка»Шикавка перешел в "Слуцк". У складзе слуцкай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у лізе.

У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк», маючы варыянты працягу кар’еры за мяжойШикавка покинул "Слуцк" і ў выніку стаў іграком грэчаскага клуба «Ларыса»Евгений Шикавка стал игроком греческого клуба АЕЛ. У першай палове 2019 года трывала з’яўляўся на полі ў грэчаскай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, аднак з лета страціў месца ў складзе і перастаў трапляць у заяўку. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Ларысай» і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама»Шикавка - игрок минского "Динамо". У сезоне 2020 часцей выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2021 годзе стаў пераважна толькі выхадзіць на замену ў канцы сустрэчы.

У ліпені 2021 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр»Карагандинский "Шахтер" объявил о подписании контракта с Шикавкой. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакінуў казахстанскі клубКарагандинский "Шахтер" объявил о расставании с Шикавкой. Неўзабаве стаў іграком «Кароны» з Першай лігі ПольшчыШикавка перешел в польскую "Корону". Па выніках сезона 2021/22 разам з клубам выйшаў у Экстраклясу, а ў сезоне 2022/23 дапамог «Кароне» захаваць месца ў элітным дывізіёне, адзначыўшыся шасцю галамі ў чэмпіянаце. У маі 2023 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год.

Міжнародная кар’ера У 2012 годзе згуляў у трох матчах за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Фінляндыі (0:2).

Дасягненні У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль БАТЭ 9 0 2011 дубль БАТЭ 32 1 2012 (1) дубль БАТЭ 11 1 2012 (2) Д2 Полацк 8 0 2013 Д2 Слонім 25 2 2014 (1) Д2 Славія 12 0 2014 (2) Д3 Крумкачы 12 3 2015 Д2 Крумкачы 29 16 2016 Д1 Крумкачы 29 4 2017 (1) Д1 Крумкачы 12 1 2017 (2) Д1 Слуцк 14 3 2018 Д1 Слуцк 29 11 2018/19 (2) Д1 Ларыса 15 1 2019/20 (1) Д1 Ларыса 0 0 2020 Д1 Дынама 28 11 2021 (1) Д1 Дынама 11 0 2021 (2) Д1 Шахцёр 5 1 2021/22 (2) Д2 Карона 16 3 2022/23 Д1 Карона 31 6

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Ларыса Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Карона Кельцы