Джон Магуфулі (;  — ) — прэзідэнт Танзаніі (2015—2021).

Біяграфія Скончыў універсітэт Дар-эс-Салама ў 1988 годзе са ступенню бакалаўра ў галіне хіміі і матэматыкі, у ім жа атрымаў ступень магістра і абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне хіміі.

Дэпутат парламента трох скліканняў (2000—2005, 2005—2010, 2010—2015). З 1995 па 2000 гады працаваў намеснікам міністра грамадскіх работ . З 2000 па 2015 гады працаваў у кабінеце міністраў Танзаніі на розных вышэйшых дзяржаўных пасадах: міністрам грамадскіх работ з 2000 па 2006 год, міністрам зямель і населеных пунктаў з 2006 па 2008 гг., міністрам жывёлагадоўлі і рыбнай гаспадаркі ў перыяд з 2008 па 2010 гады, з 2010 па 2015 год зноў міністрам грамадскіх работ.

Кандыдат ад кіруючай партыі. На выбарах атрымаў 58 % галасоў. Быў прыведзены да прысягі 5 лістапада 2015 года.

Памёр 17 сакавіка 2021 годаПамёр прэзідэнт Танзаніі Джон Магуфулі. Ён адмаўляў кавід і казаў, што краіна перамагла хваробу.

Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Прэзідэнты Танзаніі