Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на могілках, на ўзвышаным левым беразе р. Бобрык. Пабудавана ў 1779 г. Прыпісная да Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода в. Пагост-ЗагародскіРДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 109..

Архітэктура Помнік народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны, пастаўлены на дубовыя слупы зруб злучаецца з пяціграннай апсідай і трох'яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) шатровай з макаўкай званіцай. двухсхільны гонтавы дах адмежаваны ад вальмавага пакрыцця апсіды. Знадворку царква ашалявана.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Камень (Пінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:1779 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі