Анастасія Аляксандраўна Новікава () — беларуская цяжкаатлетка.

Дзеючая рэкардсменка Еўропы ў вагавых катэгорыях да 53 кг і да 58 кгEWF — European Weightlifting Federation .

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах яна заняла пятае месца ў жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг.

Чэмпіёнка свету 2011 года ў вагавай катэгорыі да 58 кг.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Анастасія Новікава атрымала бронзавы медаль у жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг. Але паўторнае даследаванне яе допінг-пробы выявіла наяўнасць забароненых рэчываў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і станазалолу. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яе (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.

Чэмпіёнка Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 63 кг.

У 2016 годзе дыскваліфікавана на 4 гады за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Афіцыйнай прычынай дыскваліфікацыі паказана выяўленне ў пробах метабаліту дэгідрахлорметылтэстастэрону.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2012 года № 320 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».

Крыніцы

Спасылкі Старонка аб Новікавай на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Жодзіна Катэгорыя:Цяжкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па цяжкай атлетыцы