Першую сусветную вайну Вялікабрытанія прайшла ў складзе ваенна-палітычнага блока Антанта; бесперапынна развіваючыся, краіна дамаглася сваёй мэты, нанёсшы паражэнне блоку Цэнтральных дзяржаў (Германская імперыя, Аўстра-Венгрыя, Асманская імперыя і Балгарскае царства). На працягу вайны Брытанскія узброеныя сілы зведалі сур'ёзную рэарганізацыю, напрыклад, былі створаны Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы; колькасць войскаў узрасла. Упершыню ў гісторыі краіны быў праведзены прымусовы прызыў Encyclopedia of World War I / S. Tucker; P. Roberts. — 2005. — P. 504.. З пачаткам вайны патрыятычныя пачуцці захліснулі ўсю краіну, сацыяльныя бар'еры паміж грамадскімі класамі эдвардзіянскай Англіі ў гэты перыяд панізіліся.
Для дасягнення перамогі над ворагам прыйшлося пайсці на істотныя ахвяры. Каб папярэдзіць недахоп працоўных рук і дэфіцыт прадуктаў харчавання, урад распрацаваў шэраг законаў, такіх як закон аб абароне каралеўства, надзяляючы тым самым сябе дадатковымі паўнамоцтвамі па забеспячэнню бяспекі сваіх грамадзян. У працэсе вайны адбылося змяненне стаўлення да яе ўладаў. Ад першаснай палітыкі «бізнэс — як звычайна» і захавання даваеннага статус-кво пры кабінеце Герберта Генры Асквіта Charles Whiting Baker. Government control and operation of industry in Great Britain and the United States during the World War. — 1. — New York, NY: Oxford University Press, 1921. — Р. 21 прыйшлося адмовіцца на карысць рэжыму татальнай вайны (уздзеяння дзяржавы на ўсе сферы грамадскага жыцця) пры прэм'еры Дэвідзе Лойд Джорджы, што ўпершыню назіралася на тэрыторыі Брытаніі. Брытанскія гарады ўпершыню сталі аб'ектамі паветраных бамбардзіровак.
Баявы дух ў грамадстве падтрымліваўся на даволі высокім узроўні, шмат у чым дзякуючы сродкам масавай інфармацыі; газеты ў ваенны час квітнелі Ian Beckett. The Great War. — Harlow: Pearson Education, 2007. — P. 394 — 395.. Паспяхова ўкаранялася ўрадавая прапаганда, дзякуючы працы такіх журналістаў як Чарлз Масцерман і газетных выдаўцоў як лорд Бівербрук. Шляхам прыстасавання да дэмаграфічных змяненняў у рабочай сіле, звязаныя з вайной галіны прамысловасці хутка раслі, і вытворчасць павялічылася за кошт найму вялікай колькасці людзей Ian Beckett. The Great War. — Harlow: Pearson Education, 2007. — P. 341 — 343.. Акрамя таго, упершыню пачалося масавае прымяненне жаночай працы, што вымусіла парламент у 1918 годзе прыняць закон, які прадаставіў права голасу значнай колькасці жанчын Ian Beckett. The Great War. — Harlow: Pearson Education, 2007. — P. 455 — 460..
Падчас вайны Брытанская каралеўская сям’я на чале з Георгам V разарвала сувязі са сваімі германскімі сваякамі і зноў змяніла нямецкае найменне сваёй дынастыі — Саксен-Кобург-Гоцкая — на Віндзорская. Праблемы, якія зведваюцца краінай падчас вайны, сталі перашкодай для выратавання каралеўскіх сваякоў у Расіі, у тым ліку, і Мікалая II. З-за недахопу харчавання і эпідэміі «іспанкі», які ўдарыў па краіне ў 1918 годзе, узрос узровень смяротнасці HMSO. Statistics of the Military Effort of the British Empire During the Great War, 1914–1920 . — 1922. — P. 237 — 362.. Ваенныя страты перавысілі 850 000 чалавек Thomas Mitchell. Casualties and Medical Statistics of the Great War. — Battery Press, 1997. — P. 12.. Таксама лічыцца, што вайна ўзмацніла рост нацыянальнай самасвядомасці ў Канадзе і Аўстраліі, што скончылася, у канчатковым выніку, распадам Брытанскай імперыі. Так, і Аўстралія, і Канада ўжо тады лічылі за лепшае выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку на палях бітваў. Аднак, з геаграфічнай пункту гледжання, імперыя дасягнула найвышэйшага росквіту ў выніку падпісання мірных дагавораў Ian Beckett. The Great War. — Harlow: Pearson Education, 2007. — P. 564..
Гл.таксама
Брытанская прапаганда ў Першай сусветнай вайне
Літаратура