Мустафа Наем (; ) — украінскі журналіст, дэпутат і грамадскі дзеяч пуштунскага паходжання. Раней быў рэпарцёрам у газеце «Коммерсантъ», канале ТВі і выданні Украінская праўда. Таксама ўдзельнічаў у журналісцкім руху «Стоп цэнзуры!» і быў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам «Hromadske.TV». На парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка 2014 года быў абраны ў Вярхоўную Раду Украіны ад партыі «Блок Пятра Парашэнка», стаўшы народным дэпутатам Украіны 8-га склікання, а пазней намеснікам старшыні фракцыі партыі.

Катэгорыя:Журналісты Украіны Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»