Скудэры́я Фера́ры () — італьянская аўтагоначная каманда, што ўяўляе сабой падраздзяленне аўтамабільнай кампаніі Ферары (), якое займаецца гонкамі. Хоць гэта падраздзяленне працягвае займацца гоначнай дзейнасцю шматлікіх кліентаў Ферары і прыватных каманд, яго асноўныя высілкі і фінансы засяроджаны на камандзе Формулы-1, Scuderia Ferrari.
Каманда бярэ ўдзел у гонках Формулы-1 з 1950 года дагэтуль і з’яўляецца самай старой і паспяховай камандай у чэмпіянаце. Шматлікіх італьянскіх заўзятараў каманды часта завуць «тыфозі» (). Scuderia Ferrari перакладаецца з італьянскага як «Стайня Ферары», скудэрыямі таксама часам завуць і іншыя каманды Формулы-1, прыкладам, Scuderia Toro Rosso.
Катэгорыя:Каманды Формулы-1 Катэгорыя:Ferrari