Безвалоскі, галацелкі (Psilidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылых.

Апісанне Даўжыня 3—9 мм. Ногі доўгія. Цела слаба апушана, чорнае, бурае, чырвона-жоўтае, жоўтае. Крылы празрыстыя. Галава трохвугольная, лоб выступае наперад. Вусікі кароткія з трох членікаў.

Пашырэнне Жывуць у вільготных цяністых мясцінах, трапляюцца ў кронах дрэў, у хмызняках, на парасонавых і канюшыне. Зімуюць у глебе і сховішчах агародніны.

На Беларусі каля 14 відаў, найбольш пашыраны і .

Асаблівасці біялогіі За год 1—2 генерацыі. Лічынкі развіваюцца ў каранях або галінах раслін (некаторыя віды ўтвараюць галы).

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы насякомых