Міжнародныя авіялініі Украіны () — прыватная ўкраінская авіякампанія, заснаваная як дзяржаўная кампанія ў 1992 годзе і цалкам прыватызаваная ў 2011 годзе. Базавым аэрапортам МАУ з’яўляецца Міжнародны аэрапорт «Барыспаль». Асноўныя напрамкі: Украіна — Заходняя Еўропа, Украіна — Блізкі Усход, Украіна — СНД.
Катэгорыя:Авіякампаніі Украіны Катэгорыя:Члены Асацыяцыі еўрапейскіх авіякампаній Катэгорыя:Члены Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту Катэгорыя:Гандлёвыя маркі Украіны Катэгорыя:Група Прыват