Эміліян Несцеравіч Бу́каў (; , , Ізмаільскі павет, , Расійская імперыя цяпер Адэская вобласць — , , МССР, СССР) — малдаўскі савецкі і . Народны пісьменнік Малдаўскай ССР (1966). Член УКП(б) з 1950 года. Герой Сацыялістычнай Працы (1979).

Біяграфія Эміліян Букаў нарадзіўся 26 ліпеня (8 жніўня) 1909 года на поўдні Бесарабіі ў гарадку Новая Кілія, размешчаным у вусці Дуная (цяпер Адэская вобласць Украіны).

У 1931—1936 гадах вучыўся на літаратурна-філасофскім факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.

Быў членам Саюза камуністычнай моладзі Румыніі, удзельнічаў у падпольнай рэвалюцыйнай працы. Працаваў у румынскіх часопісах. Пасля далучэння Бесарабіі да СССР у 1940 годзе, Эміліян Букаў жыў у Малдаўскай ССР.

Дэпутат ВС СССР 2—3-га скліканняў (1946—1954).Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР II склікання 1946—1950

Э. Букаў памёр 17 кастрычніка 1984 года ў Кішынёве.

Творчасць Першы паэтычны зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 1930—40-х гг. (зборнік «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам.

Пераклаў на малдаўскую мову асобныя вершы Я. Купалы. Букаў быў рэдактарам і аўтарам перакладаў на малдаўскую мову твораў Т. Шаўчэнкі — «Выбранае» (Кішынёў, 1961, 1964). Яму належаць артыкулы пра ўкраінскага паэта.

Пераклады На беларускую мову творы Букава пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, Х. Жычка, М. Калачынскі, Я. Семяжон і інш. (у кнізе «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960).

Літаратура

Беларускія пераклады Нараджэнне першай зоркі. Мн., 1980.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Бухарэсцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Паэты Малдовы Катэгорыя:Пісьменнікі Малдовы Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі МССР Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Малдовы Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Малдаўскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Паэты — аўтары гімнаў Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Перакладчыкі на малдаўскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэскай вобласці