Грыгорэ Віеру (; , сяло Перарыта, Хоцінскі павет, Бесарабія, Каралеўства Румынія — , , Рэспубліка Малдова) — малдаўскі .
Раннія гады Грыгорэ Віеру нарадзіўся 14 лютага 1935 года ў сяле Перарыта Хоцінскага павета Бесарабіі (цяпер Рэспублікі Малдова) у сям’і Паўла і Еўдакіі Віеру. Быў адзіным дзіцем у сям’і.
У родным сяле скончыў 7 класаў, і працягнуў адукацыю ў другой сярэдняй школе горада Ліпканы. У 1957 годзе дэбютаваў з кнігай вершаў для дзяцей «Alarma» («Трывога»).
У 1958 годзе скончыў факультэт гісторыі і філалогіі Кішынёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Іёна Крангэ. У гэтым жа годзе ўладкоўваецца на працу на пасаду рэдактара ў газету «Ленінская іскра».
8 чэрвеня 1959 года жэніцца з Раісай Наку. 16 чэрвеня 1960 года ў Грыгорэ Віеру нарадзіўся сын, якога назвалі Тэадор.
Творчасць Працаваў рэдактарам у выдавецтве «Малдаўская кніга», у якім выйшлі дзве яго складанкі вершаў для дзяцей «Făt-Frumos curcubelul» і «Bună ziua, fulgilor!». У 1963 годзе выходзяць зборнік вершаў для дзяцей «Mulţumim pentru pace» («Дзякуй за свет») і зборнік вершаў, песень і казак «Făguraşi». 19 чэрвеня 1965 у Грыгорэ Віеру нараджаецца другі сын — Кэлін, а ў 1967 ён узнагароджваецца рэспубліканскай прэміяй камсамола Малдовы імя Барыса Главана. У 1968 годзе выходзіць зборнік вершаў на рускай мове «Имя твоё», якая быў высока ацэнена літаратурнай крытыкай рэспублікі.
У 1973 годзе Г. Віеру ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў наведвае Румынію, сустракаецца з рэдактарамі румынскай газеты «Secolul XX» («XX стагоддзе»). Потым выходзіць кніга «Мама» (вершы, 1975), кніга дашкольніка «Albinuţa» («Пчолка») (1980), «Fiindcă iubesc» («Таму што кахаю») (вершы, 1979).
У 1984 года фірма «Мелодыя» ў серыі «Дыскаклуб» выпусціла складанку песень Анатоля Кірыка на вершы Віеру ў выкананні Сільвіі Кірык, Сафіі Ратару, Штэфана Петраку і Анастасіі Лазарук. Песні на вершы Рыгора Віеру («Adio», «Amor», «Молодость-цветок», «Песня о моей жизни», «Нежная мелодия», «Романтика») выконвала Сафія РатаруСофия Ротару | фан клуб «ФОРТУНА» .
Паэт сам з’яўляецца аўтарам песенных мелодый («Să creşti mare»), выйшлі складанкі песень «Poftim de intraţi» і «Cine crede». Былі пакладзены на музыку і іншыя вершы пісьменніка — «Паўлік Марозаў: пурпурны гальштук» (Pavlik Morozov: Cravata lui cea purpurie…), «Выдатная Малдова» (Moldovă frumoasă), «Мы жывём у калгасе» (Noi vom trăi în comuna, музыка Златы Ткач), «Чырвоны Кастрычнік» (Octombrie cel roşu, музыка Златы Ткач), «Наш сцяг» (Steagul nostru, музыка Валера Ратару), «Ідуць піянеры» (Trec pionerii, музыка Паўла Рывіліса)Библиография Григория Виеру Григоре Виеру и музыка .
Палітычная дзейнасць У канцы 80-х гадоў стаў адным з актыўных удзельнікаў Руху за аб’яднанне Румыніі і Малдавіі. У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам Малдаўскай ССР. Браў удзел у шматлікіх патрыятычных мітынгах у Кішынёве.
Пасля 2001 года знаходзіўся ў апазіцыі да Партыі камуністаўСправка ИА REGNUM.
Смерць У ноч з 15 на 16 студзеня 2009 года трапіў у аўтамабільную аварыю недалёка ад сяла Дэнчень Ялавенскага раёна на трасе Басарабяска — Кішынёў, быўшы пасажырам легкавога аўтамабіля, якім кіраваў Георгій Мунцяну, намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага ансамбля народнага танца «Жок». Прычынай аварыі паліцыя горада Кішынёва назвала перавышэнне хуткасці і стомленасць кіроўцы.
Грыгорэ Віеру быў дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі горада Кішынёў, дзе памёр ноччу 18 студзеня 2009 года, у 1:20. 20 студзеня 2009 года абвешчана ў Малдове днём жалобы ў сувязі з гібеллю паэта.
Пахаваны на Цэнтральных (Армянскіх) могілках у Кішынёве.
Беларускія пераклады На беларускую мову вершы Віеру перакладалі Генадзь Бураўкін, Анатоль Грачанікаў, Таіса БондарГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.. Імя твае: Лірыка / Пер. з малд. і уступ. слова Т. Бондар. — Мн. : Мастац. літ., 1986. — 142 с. — (Паэзія народаў СССР).
Крыніцы
Спасылкі Биография Григоре Виеру Сайт, посвящённый Григоре Виеру Прекрасен лес цветком. (Ю.Цибульская — Г.Виеру) — песня для детей. Христос не виноват. (Ю.Цибульская — Г.Виеру) — хоровое исполнение на видео
Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Малдаўскамоўныя паэты