Лідзія Аляксандраўна Малчанава (, в. Бузанава, Кастрамская вобласць — , Мінск) — вучоны–этнограф, гісторык. Доктар гістарычных навук (1969).
Біяграфія Скончыла філалагічны факультэт Ленінградскага універсітэта (1944), аспірантуру Інстытута этнаграфіі АН СССР (1948, кіраўнік дысертацыі ― прафесар Д. К. Зяленін). З 1948 года старшы навуковы супрацоўнік сектара этнаграфіі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, у 1957–1991 гадах старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў — матэрыяльная культура беларусаў.
У 1969 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Производственная деятельность и материальная культура белорусского крестьянства XIX - начала XX в».
Значны ўклад даследчыца ўнесла ў вывучэнне гістарычна-этнаграфічнага раяніравання матэрыяльнай культуры беларусаў.
Па выніках шматгадовых палявых этнаграфічных даследаванняў Л. Малчанавай былі напісаны і апублікаваны шматлікія работы амаль па ўсіх аспектах гэтай часткі культуры: паселішчах і сядзібах, традыцыях харчавання і прадметах начыння, касцюму, сельскагаспадарчых прыладах працы.
Бібліяграфія Новые явления в быту колхозной деревни. Опыт этнографического изучения колхоза «Большевик» Хойницкого района Гомельской области. ― Минск, 1958 Беларуская народная архітэктурная разьба / [Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР; Склад. Л. А. Малчанава; Пад рэд. М. Я. Грынблата; Маст. С. Ц. Гунько]. ― Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1958. 90 с. Материальная культура белорусов / Ред. В. К. Бондарчик, А. И. Залесский. — Мн.: Наука и техника, 1968. — 231 с: ил. East-Slav and national traits : the material culture of the Byeloruss. : [XIII Intern. Congr. of Antropol. a. Ethnographical Sciences, Tokyo, Sept. 1968] / Lidia A. Molchanova Материальная культура белорусского колхозного села: (материал в помощь лектору) / Минская обл. орг. о-ва «Знание». Науч.-метод. совет по пропаганде вопросов лит. и искусства. ― Мн., 1969 On the genesis of tilling implements in Byelorussia : [I Europ. Congr. of Ethnologic Sciences, Paris, Aug. 1971] / Lidia A. Molchanova Die Landwirtschaftliche Gerate der Belorussischen Bauernschaft im 19. Jahrhundert / von L. A. Moltschanowa (Minsk), 1972 Народная метрология (к истории народных мер длины) / Ред. 3.Ю. Копысский. — Мн.: Наука и техника, 1973. — 83 с. Беларускае народнае адзенне / [Л. А. Малчанава і інш.]; рэдактар В. К. Бандарчык; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. ― Мінск: Навука і тэхніка, 1975. — 94 с. Изменения в быту и культуре сельского населения Белоруссии / Коллект. авт.: В. К. Бондарчик, Э. Р. Соболенко, Л. И. Минько, Л. А. Молчанова, В. С. Гурков, А. Н. Курилович, Н. С. Лобач; Под ред. чл.-кор. АН БССР В. К. Бондарчика. — Мн.: Наука и техника, 1976. — 144 с. (АН БССР. Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора). Очерки материальной культуры белорусов XVI—XVIII вв. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 112 с.
Літаратура
— С. 60. — C. 358.
Спасылкі
Катэгорыя:Этнографы Беларусі