Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Коматава Гродзенскага раёна.

Гісторыя Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі, на беразе р. Нёман. Пабудавана ў 1844 — 1846 гг. з дрэва.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова з традыцыйнай чацверыковай званіцай з гранёным шатром, накрытая двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, мае арачныя вокны-біфорыумы. Яны разам з лапаткамі ў прасценках ствараюць раўнамерны рытм бакавых гарызантальна ашаляваных фасадаў. Над апсідай узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. У дэкоры трохнефнага інтэр'ера манументальная алейная размалёўка.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Коматава Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1846 год у Беларусі