Вранац (, ) — балканскі сорт вінаграду і атрымоўванае з яго аднайменнае чырвонае віно.
Вінаград Ягады буйныя, насычанай афарбоўкі. Пладаноснасць лазы высокая. Збор ягад традыцыйна ручны.
Віно Віно «Вранац» вырабляецца рознымі вытворцамі. Чырвонае, сухое, праз год-два вытрымкі валодае насычаным цёмна-чырвоным рубінавым колерам і складаным букетам. Добра падыходзіць да страў з мяса і сыроў. Моцнасць звычайна 12-13 %.
Шыранне Вінаград сорта Вранац традыцыйны для Балкан. Расце, галоўным чынам, у былой Югаславіі: у Герцагавіне, Чарнагорыі, Сербіі і Паўночнай Македоніі. У Чарнагорыі «Вранац» з’яўляецца адным з самых папулярных гатункаў віна, вінаград для яго расце ў наваколлі Скадарскага возераВина Черногории.
Спасылкі . .
Катэгорыя:Чарнагорская кухня Катэгорыя:Сербская кухня Катэгорыя:Сарты раслін Катэгорыя:Вінаград Катэгорыя:Сарты чорнага вінаграду