Марці́ра (ад — ступа) — гармата вялікага калібру з кароткім ствалом для навеснай стральбы (50—75°).
Марціры прызначаліся, галоўным чынам, для разбурэння асабліва магутных умацаванняў; мелі буйнакалібравыя гладкія (з XIX ст. — і нарэзныя) ствалы даўжынёй 2—4 калібры. Лафет стацыянарны, з XVII—XVIII ст. — з пад’ёмным вінтом дзеля дакладнейшай вертыкальнай наводкі. Снарады — амаль выключна выбуховыя ці запальныя, таксама прымітыўная карцеч (камнямёт).
Адна з найбольшых збудаваных марцір — 914-мм марціра Малета (Вялікабрытанія, сяр. 1850-х гг.). Эпізадычна, ва ўмовах недастачы матэрыялаў, выкарыстоўваліся марціры, зробленыя з дрэва — 12-фунтавая (4,62-цалёвая) марціра федэральнага ўраду ў час грамадзянскай вайны ў ЗША, у Германіі ў час 1-й сусветнай вайны.
Тып з’явіўся ў XV ст.Адно з меркаванняў прывязвае з’яўленне тыпу да пачатку выкарыстання бомбаў і запальных снарадаў (адпаведна, 1421 (прыблізна) і 1460). і ўяўляў сабой тыпалагічную процілегласць сучасным ім бамбардам — цяжкім гарматам для насцільнай стральбы суцэльнымі снарадамі (кароткі ствол, буйны калібр, пустацелыя снарады — бомбы, запальныя і пад.). Канструкцыя хутка дасягнула стабільнасці і практычна не мянялася да канца XIX ст. У XVII ст. з’явіліся пераносныя марціры (марціра Кугорна). У XIX ст. — нарэзныя марціры (пруская перыяду вайны 1864, расійская 152-мм узору 1895). На пачатку XX ст. тэхналагічнае і канструкцыйнае развіццё практычна сцёрла прынцыповыя адрозненні паміж цяжэйшымі гаўбіцамі і марцірамі. У час 2-й сусветнай вайны марціры ўжываліся рэдка, іх задачы выконвалі мінамёты і гаўбіцы. Да канца XX ст. цалкам выйшлі з ужытку.
У некаторых мовах (напрыклад, англійская, польская) гістарычнае найменне марціры стала азначаць мінамёт.
Верхавая гармата Верхавая гармата () — тып вялікакалібравай гарматы (30—55 см) з кароткай руляй (2—3 калібры), прызначаны паражаць цэлі навесным агнём. Тып ужываўся ў Маскоўскай дзяржаве. Адзін з найбольшых узораў верхавых гармат быў адліты ў 1606 годзе майстрамі А. Чохавым і П. Фёдаравым і меў калібр 542 мм і даўжыню рулі 1,3 м.За сваю ўнікальнасць гармата захоўвалася ў Пецярбургу паводле ўказу Пятра I (1703)..
Літаратура
Катэгорыя:Гарматы