Тарас Дурай (нар. , ) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Тарас Дурай нарадзіўся ў Цярнопалі, дзе і пачаў займацца футболам па прыкладзе старэйшага брата. Першым трэнерам юнака быў Уладзімір ФіліпУ крыніцах сустракаецца прозвішча «Філіпаў», аднак трэнерам Цярнопальскай СДЮШАР быў менавіта Уладзімір Філіп — Г. Гунтік. Філіп Володимир Миколайович // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004–2010. — ISBN 966-528-197-6. — С. 659., які вырашыў узяць Дурая у спартшколу нават нягледзячы на тое, што яго ўзроставай групы яшчэ не было і хлопцу даводзілася трэніравацца з ігракамі, на 2 гады старэйшымі за яго. У 1998 годзе правёў у ДЮФЛ па 1 гульні ў складзе СДЮШАР Ужгарад і СДЮШАР «Карпаты» (Львоў), аднак вярнуўся ў Цярнопаль. У 2001 упершыню пачаў прыцягвацца да гульняў цярнопальскай «Нівы», аднак абмежаваўся знаходжаннем у запасе, на полі так і не з’явіўшыся. У 2002 годзе прымаў удзел у спаборніцтвах аматараў у складзе «Сокала» (Бэрэжаны). Узімку 2003 года вярнуўся ў «Ніву», а 5 красавіка таго ж года дэбютаваў у складзе клуба ў матчы з «Нафтавіком» (Далына). У другой палове сезону 2006/07, пасля таго, як завяршыў кар’еру Любамір Ваўчук, Тарас стаў капітанам каманды.

Летам 2008 года знаходзіўся на праглядзе ў «Карпатах», аднак львавянам не падышоў. Затое праз паўгода, падчас зімовага міжсезоння, перайшоў у шэрагі луганскай «Зары» на правах арэнды. 14 сакавіка 2009 дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў паядынку супраць данецкага «Металурга». Летам таго ж года ездзіў на прагляд у крыварожскі «Крыўбас», аднак застаўся ў Луганску, дзе і дайграў каляндарны год. Запомніўся тым, што ў матчы супраць кіеўскага «Дынама» 25 верасня 2009 падчас верхавой барацьбы локцем разбіў твар Андрэю Шаўчэнку, пасля чаго таго замянілі.

Зімой 2010 года ездзіў на прагляд у казахскі «Актабэ», у складзе якога выступаў на Кубку Садружнасці, аднак да падпісання кантракту справа так і не дайшла. Зрэшты, без працы Дурай не застаўся і далучыўся да луцкай «Валыні», у другой палове 2010 года гуляў у арэндзе ў беларускай «Белшыне». Пасля вяртання з арэнды паўгода знаходзіўся па-за футболам, пакуль не заключыў пагадненне з кіраваградскай «Зоркай», у складзе якой правёў 22 матчы і забіў 3 галы.

Транзітам праз кіеўскую «Абалонь» Тарас Дурай апынуўся ў «Сумах», з якімі падпісаў кантракт 23 красавіка 2013 года.

З 2014 па 2015 год зноў гуляў за «Ніву». 2 лютага 2016 года атрымаў статус свабоднага агента ў сувязі з роспускам цярнопальскай каманды. У сакавіку таго ж года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў канцы месяца падпісаў кантракт з беларускім клубам. У складзе «Нёмана» трывала гуляў у аснове, аднак у ліпені 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны.

У другой палове 2016 года заставаўся без клуба, а ў красавіку 2017 года падпісаў кантракт з «Гомелем». У чэрвені стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель».

У верасні 2017 года вярнуўся ў «Сумы». Пакінуў клуб па заканчэнні сезону 2017/18.

У красавіку 2019 года за ўдзел у дагаварных матчах рашэннем ФФУ быў назаўсёды адхілены ад футбола.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск