Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Па падоўжнай восі паслядоўна размешчаны прытвор, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана магутным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады апяразаны аркатурнымі фрызамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2-гранным парталам на шырыначных лапатках.
У вуглу муравана-металічнай агароджы пастаўлена мураваная чатырохгранная званіца пад шлемападобным купалам і макаўкай у завяршы.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Аршанскага раёна Катэгорыя:Крапіўна (Аршанскі раён) Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі