Іван Мажура́ніч (; , Нові-Вінадольскі, Харватыя — ) — харвацкі паэт. У 1833—1837 гадах вывучаў філасофію і права ў Заграбе і венгерскім Сомбатхеі.
Творчасць Друкаваўся з 1835 года. У 1830—1840-я гг. прымыкаў да ілірызму, ідэямі якога прасякнуты яго патрыятычныя вершы «Продкам славян», «Ілірыя ў вяках», праца «Харваты мадзьярам» (1848). Яго ліра-эпічная паэма «Смерць Смаіл-агі Чэнгііча» (1846) прысвечана барацьбе паўднёвых славян супраць асманскіх заваёўнікаў, услаўленню славянскага адзінства і вольнасці. Падрыхтаваў і выдаў «Нямецка-ілірыйскі слоўнік» (1842, з Ё. Ужаравічам), «Слоўнік „Асмана“ Гундуліча» (1844, з М. Мажуранічам).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Харвацкамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Харватыі Катэгорыя:Баны Харватыі