Пеё Явараў (, сапраўднае імя Пеё Тоцеў Крачолаў (); 1 студзеня 1878, Чырпан, Усходняя Румелія, Асманская імперыя — 29 кастрычніка 1914, Сафія, Царства Балгарыя) — балгарскі паэт. Вучыўся ў 1891—1893 гадах ў гімназіі ў г. Плоўдзіў. Друкаваўся з 1896 года.
Творчасць У першым зборніку «Вершы» (1901) прадоўжыў традыцыі Х. Боцева і І. Базава. Зборнік «Гайдуцкія песні» (1903) і зборнік нарысаў «Гайдуцкія мары» (1908) пра рэвалюцыйна-вызваленчы рух у Македоніі 1902—1903 гадоў. Пад уплывам французскай мадэрнісцкай паэзіі стаў пачынальнікам сімвалізму ў балгарскай літаратуры (зборнік вершаў «Бяссонніца». 1907). Аўтар кніг лірыкі «Услед за ценямі воблакаў» (1910), драм «Ля падножжа Віташы» (1911), «Як замаўкае рэха грому» (1912).
Пераклады На беларускай мову асобныя яго творы пераклалі Н. Гілевіч, А. Разанаў, В. Сахарчук.
Літаратура
Беларускія пераклады Апалавы пярсцёнак: Лірыка. Мн.. 1988; У кнігах: Хай зорыць дзень! Мн.. 1973; Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень… Мн.. 1978; Гілевіч Н. Роднасць. Мн., 1983;
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі Катэгорыя:Паэты Балгарыі Катэгорыя:Балгарскамоўныя паэты Катэгорыя:Балгарскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Сімвалісты Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі