Нацыянальная Асацыяцыя гонак серыйных аўтамабіляў (National Association of Stock Car Auto Racing), Inc — прыватнае прадпрыемства, што займаецца арганізацыяй аўтамабільных гонак і спадарожнай дзейнасцю. Заснавана Білам Франсам-старэйшым у 1947—1948 гадах у Злучаных Штатах Амерыкі, і дагэтуль знаходзіцца ва ўласнасці сям'і Франс. Асацыяцыя праводзіць вялікую колькасць розных чэмпіянатаў (серый). Тры самыя буйныя серыі NASCAR — NASCAR Sprint Cup Series, NASCAR Xfinity Series і NASCAR Camping World Truck Series складаюць касцяк асацыяцыі. Рэгіянальны дывізіён — NASCAR Whelen All-American Series, NASCAR Whelen Modified Tour (аўтамабілі з адкрытымі коламі), NASCAR K&N Pro Series і г.д. Серыі праводзяцца і за межамі ЗША — у Мексіцы (NASCAR Toyota Series), Канадзе (NASCAR Canadian Tire Series), Еўропе (NASCAR Whelen Euro Series). Катэгорыя:З’явіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:NASCAR Катэгорыя:Спартыўныя лігі ЗША Катэгорыя:Аўтагоначныя арганізацыі
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — NASCAR · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.