Папская вобласць — свецкае зямельнае ўладанне рымскіх пап. Створаная ў 756 годзе, калі кароль франкаў Піпін Кароткі падарыў Папу Стэфану II Рымскую вобласць, Пентаполь і землі колішняга візантыйскага Равенскага экзархата. Папская вобласць спыніла існаванне ў 1870, калі італьянскія войскі ўвайшлі ў Рым і абвясцілі яго сталіцай Італіі.
Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Гісторыя папства Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы