АТ НК «КазМунайГаз» (КМГ, ) — казахстанская нацыянальная нафтавая кампанія. Поўная назва — Акцыянернае таварыства «Нацыянальная кампанія КазМунайГаз». Штаб-кватэра — у Астане.

Гісторыя Утворана ўказам прэзідэнта Казахстана ад 20 лютага 2002 года шляхам зліцця ЗАТ «ННК „Казахойл“» і ЗАТ «НК „Транспарт нафты і газу“».

У снежні 2011 года было падпісана пагадненне пра ўваходжанне кампаніі ў кансорцыум па распрацоўцы Карачаганакскага нафтагазавага радовішча. Мяркуецца, што пасля продажу 10 % за $3 млрд долі паміж цяперашнімі ўдзельнікамі кансорцыума размяркуюцца наступным чынам: у British Gas і ENI застанецца па 29,25 %, у Chevron — 18 % і ў «Лукойла» — 13,5 %.

Уласнікі і кіраўніцтва 90 % акцый кампаніі знаходзяцца ў кіраванні АТ «Казахстанскі холдынг па кіраванні дзяржаўнымі актывамі „Самрук-Казына“». 10% акцый КМГ прыналежаць Нацыянальнаму банку Рэспублікі Казахстан.

Старшыня савета дырэктараў — Умірзак ШукееўВ Мангистауской области началась многотысячная забастовка нефтяников: Общество, 5 марта 2010, старшыня ўправы — Сауат Мухаметбаевіч Мынбаеў.

Здарэнні

З чэрвеня 2011 года ў Жанаазене праходзіла страйк працоўных з радовішчаў паблізу Жана азена («Узеньмунайгаз») і Актау («Каражанбасмунай», таксама даччыная кампанія «КазМунайГаза»). Працоўныя патрабавалі прывядзення заработнай платы ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, паляпшэнняў умоў працы, арганізацыі незалежнага прафзвяза. У выніку страйку некалькі сотняў працоўных былі звольнены, арыштаваны і асуджаны юрыст прафсаюза Наталля Сакалова, лідары прафсаюза Акжанат Амінаў і Куаныш Сісенбаеў і больш 30 актывістаў прафсаюза. З-за пратэстаў Узеньмунайгаз не змог выканаць гадавы план па здабычы нафты.

16 снежня 2011 года, у дзень 20-годдзя незалежнасці Казахстана, працоўныя выйшлі на загадзя абвешчаны мітынг на цэнтральнай плошчы Жанаазена, дзе гарадскія ўлады збіраліся правесці святочную імпрэзу. Надалей тут і ў іншых месцах горада адбыліся масавыя хваляванні, сілавыя структуры адкрывалі агонь. У выніку хваляванняў былі спалены будынкі гарадскога акімата, офіс «Узеньмунайгаза», гасцініца, некалькі будынкаў захоплены пратэстоўцамі. У горад уведзена марская пяхота і бранятэхніка, уведзена надзвычайнае становішча.

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі .