Сара Алпысаўна Назарбаева (; нар. 12 лютага 1941, сяло Кызылжар, Карагандзінская вобласць, Казахская ССР, СССР) — жонка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.
Біяграфія Сара Назарбаева нарадзілася 12 лютага 1941 года ў сяле Кызыл-Жар Карагандзінскай вобласці.
У 1962 годзе выйшла замуж за Нурсултана Назарбаева, мае трох дачок (Дарыга, 1963 г.н., Дынара, 1967 г.н., Алія, 1980 г.н.), траіх унукаў (Нуралі, 1985 г.н., Алтай, 1990 г.н., Айсултан, 1990 г.н.), трох унучак (Венера, 2000 г.н., Дэніза, 2004 г.н., Тыяра, 2007 г.н.,) і праўнучка (Алан, 2005 г.н.).
З лютага 1992 г. — заснавальнік і прэзідэнт рэспубліканскага дзіцячага дабрачыннага фонду «Бобек».
З ліпеня 1994 г. — прэзідэнт фонду «SOS — дзіцячыя вёскі Казахстана» (Філіял Аўстрыйскага фонду «Киндердорф Интернациональ»).
З сакавіка 1999 г. — старшыня апякунскага савета дабрачыннага фонду «Дэмаграфія».
Аўтар адукацыйнага праекта па адраджэнні маральна-духоўных каштоўнасцяў, які завецца «Самапазнанне»: галоўная яго мэта — адрадзіць агульналюдскія каштоўнасці, навучыць дзяцей жыць у гармоніі з самім сабой і з навакольным светам.
Кнігі Сара Назарбаева з’яўляецца аўтарам шэрага кніг, прысвечаных здароваму ладу жыцця: Педагагічныя праблемы ўмацавання і развіцця здароўя людзей, якія вучацца, іх маральнага выхавання з выкарыстаннем сістэмы «Дзетка» Парфірыя Карнеевіча Іванова (1999) Здароўе чалавека і сістэма П. К. Іванова «Дзетка» (1999, у суаўтарстве); Шлях да сябе. Навука Парфірыя Карнеевіча Іванова як метад выхавання здаровай асобы (1999) Этыка жыцця (2001) З любоўю (2001) «Самапазнанне» (2009). Падручнік для новага аднайменнага навучальнага прадмета ў Казахстане.
Факты Увайшла ў спіс 16 жанчын — жонак самых дэспатычных лідараў свету па версіі амерыканскага партала навін Business InsiderНазарбаев вошел в список «самых деспотичных лидеров» Азии.
Спасылкі Кто есть Кто в Казахстане, 2007—2008 (Данияр Ашимбаев.) Информация о лауреатах премии «Звезды Содружества» в 2010 году на сайте МФГС
Катэгорыя:Мужы і жонкі прэзідэнтаў