Бластакладыяльныя (Blastocladiales) — парадак грыбоў, належыць да манатыпнага класа , які адносяць да хітрыдыевых грыбоў ці да манатыпнага аддзела .
Апісанне Сапратрофы. Развіваюцца на жывёльных і раслінных субстратах у вадзе, вільготнай глебе. Некаторыя — паразіты беспазваночных жывёл і грыбоў.
Пашырэнне Да бластакладыяльных адносяць 5 сямействаў, 14 родаў і 179 відаўKirk P. M., Cannon P. F. et al. Ainsworth & Bisby's Dictionary of the Fungi. — CAB International, 2008. — P. 93—94. — ISBN 978-0-85199-826-8. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі вядома некалькі відаў з родаў , сямейства і сямейства .
Асаблівасці біялогіі Філагенетычна бластакладыяльныя — вынік эвалюцыі хітрыдыевых грыбоў, якая ішла шляхам павелічэння вегетатыўнага цела (міцэлію), змены памераў клеткі, пераходу ад ізагаміі да гетэрагаміі, выпрацоўкі ізаморфнай змены пакаленняў.
Міцэлій бластакладыяльных ад простага (амаль плазмодый) да добра развітага. Бясполае размнажэнне адбываецца аднажгуцікавымі зааспорамі. Полавы працэс — ізагамія або гетэрагамія. Для большасці бластакладыяльных характэрна чаргаванне пакаленняў — спарафіта і гаметафіта. На спарафіце ўтвараюцца зоаспарангіі з дыплоіднымі зааспорамі, акрамя таго спарафіт утварае цысты (супакойныя споры). Пры прарастанні цысты з яе выходзяць гаплоідныя зааспоры, якія пасля перыяду актыўнага руху пакрываюцца абалонкай і ўтвараюць гаметафіты з гаметангіямі. Зігота, утвораная ў выніку зліцця гамет, дае пачатак спарафіту.
Сістэматыка Сямейства :
Сямейства :
Сямейства :
Сямейства :
Сямейства :
Род, не аднесены да сямействаў:
Літаратура