Раман Гадаваны ( — ) — украінскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец цярнопальскай школы футбола. Першы трэнер — Багдан Антонавіч Бучынскі. Выступаў за цярнопальскія каманды СДЮШАР, «Педліцэй» і «Цярнопаль-ЦНЭУ» (каманда Цярнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта), а тажке за клуб «Надзія» (Капычынцы). З красавіка 2008 года гуляў за «Ніву» з Цярнопаля.
З кастрычніка 2009 года выступаў у чэмпіянаце вобласці за «Цярнопаль-ЦНПУ» (Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт). 16 снежня па рашэнні ПФЛ кантракт Гадаванага з «Нівой» быў ануляваны з прычыны нявыплаты клубам заробку іграку, а сам Раман атрымаў статус свабоднага агента. У снежні 2009 года паслугамі іграка зацікавілася «Валынь», якая пасля Новага года падпісала кантракт з Раманам. У складзе луцкага клуба выступаў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна.
Улетку 2015 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але не падышоў клубу. У студзені 2016 года далучыўся да іншага беларускага клуба — мазырскай «Славіі». У складзе «Славіі» разглядаўся як асноўны цэнтральны абаронца, аднак большую частку сезону 2016 быў вымушаны прапусціць з-за траўм. У лютым 2017 года стала вядома, што з-за праблем са здароўем Раман пакідае «Славію».
У 2018—2021 гадах гуляў на аматарскім узроўні за клуб «Мэльныця-Падзільска».
Студэнцкія спаборніцтвы З 20 па 26 ліпеня 2009 года выступаў на студэнцкім чэмпіянаце Еўропы, абараняючы колеры каманды Цярнопальскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта, і стаў чэмпіёнам Еўропы. Праз год з 19 па 25 ліпеня 2010 года зноў згуляў на чэмпіянаце Еўропы за «Цярнопаль» і на гэты раз стаў бронзавым прызёрам.
Смерць Пасля пачатку расійскага ўварвання ваяваў у складзе 33-й асобнай механізаванай брагады. Загінуў 29 лістапада 2023 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Загінулі ў баі