Голад у Казахстане 1932-33 гадоў — частка агульнасаюзнага голаду 1931—33 гадоў, выкліканага афіцыйнай палітыкай «знішчэнне кулацтва як класа», калектывізацыяй, павелічэннем цэнтральнымі ўладамі плана нарыхтовак харчу, а таксама канфіскацыі скаціны ў казахаўФЭБ: Шолохов — Сталину И. В., 20 апреля 2003. У Казахстане таксама прынята зваць гэты голад «галашчокінскім».
Прычыны У 1925 годзе першым сакратаром Казкрайкама быў прызначаны вядомы дзеяч УКП(б) Піліп Галашчокін. У першыя два гады свайго кіравання (1925—1927 гады) ён правёў у Казахскім краі т.зв. «Малы Кастрычнік». У выніку гэтых мер у людзей адымалі скаціну, маёмасць і пад канвоем міліцыі скіроўвалі ў «пункты асядання». Скаціну, што рэквізавалася для патрэб калгасаў, забівалі на месцы, бо немагчыма было прахарчаваць сабраныя ў адным месцы вялікія статкі. Да 1933 года з 40 млн галоў скаціны засталася прыкладна адна дзясятая частка. Ад такіх дзеянняў перадусім пацярпелі казахі, бо скаціна была галоўнай, а нярэдка адзінай крыніцай іх пражытка.
Ацэнкі ліку ахвяр У выніку, на працягу 1931—1933 гг. памерла ад 1 млн чал. (ацэнка Роберта Конквеста) да 2 млн чал. (ацэнка Абылхожава, Казынбаева і Тацімава, 1989). Загінулі і пакінулі Казахскую АССР 48 % карэннага насельніцтваТатимов М. Б. Социальная обусловленность демографических процессов. Алма-Ата,1989. С.124. Так, згодна з усеагульным перапісам насельніцтва Расійскай імперыі 1897 годаПервая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 Года, колькасць людзей, якія валодаюць кіргіз-кайсацкай мовай, складала 4 084 139 чал. Для параўнання моўцаў на сарцкай і ўзбекскай мовах, якія сталі надалей узбекамі, налічвалася не больш 2 мільёнаў чалавек, аднак трэба ўлічваць тое, што ў склад Расійскай імперыі не ўваходзілі населеныя пераважна ўзбекамі Хівінскае ханства і Бухарскі эмірат, колькасць насельніцтва якіх складала каля 3 млн чалавекДемоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей (сучасная колькасць узбекаў у сярэднеазіяцкім рэгіёне складае больш 25 млн чалавек, казахаў 15 млн). Частка казахаў змушана была адкачаваць у сумежныя Казахскай АССР рэгіёны Расійскай Федэрацыі, у тым ліку Кіргізскую АССР, Каракалпакскую АССР, Саратаўскі, Сталінградскі і Сярэдняволжскі краі, Арэнбургскую, Чалябінскую, Омскую вобласці, а таксама Заходне-Сібірскі край. Мелі месца качаванні і ў сумежныя саюзныя рэспублікі: Туркменскую ССР і Узбекскую ССР. За межы СССР значная колькасць казахаў адкачавала ў Кітай, Манголію, Іран і Афганістан. Паводле некаторых крыніц колькасць казахаў, якія здзейснілі такія вымушаныя міграцыі, ацэньваецца ў больш чым 1,030 млн чалавек.
Літаратура Абылхожин Ж. Б., Козыбаев М. К., Татимов М. Б. Казахстанская трагедия. Поляков Ю. А., Жиромская В. Б., Киселев И. Н. Полвека молчания (Всесоюзная перепись населения 1937 г.) // Социологические исследования, 1990. № 6 Максудов С. Потери населения СССР. Benson // Vermont: Chalidze Publications, 1989 Андреев Е. М., Дарский Л. Е., Харькова Т. Л. Население Советского Союза. 1922—1991 // М., 1993 Татимов М. Б. Социальная обусловленность демографических процессов. Алма-Ата, 1989. С. 124. ЦГАРК. Ф. 698. Оп. 14. Д. 219. Л. 104. Асылбеков М. Х. Внешняя миграция и её влияние на национальную структуру Казахстана в XX в. // Уроки отечественной истории и возрождение казахского общества. Материалы научной сессии учёных Министерства науки — Академии наук Республики Казахстан, посвященной году народного единства и национальной истории. Алматы, 4 июля 1998 г. Алматы, 1999. Асылбеков М. Х., Галиев А. Б. Социально-демографические процессы в Казахстане. С. 106. Казахское хозяйство в его естественно-исторических и бытовых условиях. Алма-Ата, 1926. С. 61. Sahni, Kalpana. Crucifying the Orient: Russian orientalism and the colonization of Caucasus and Central Asia. Bangkok: White Orchid Press, 1997 Марта Олкут. Процесс коллективизации в Казахстане. «Русское ревю», 40, апрель 1981 Коллективизация сельского хозяйства Казахстана. Т. 2. Алма-Ата, 1967, с.222. А. Кучкин. Советизация казахского аула. М., 1962. С. Пидхайни, т. 2, с.243. «Большевик Казахстана», № 1, 1939, с.87. Коллективизация сельского хозяйства Казахстана, т. 2 Давид Титиевский, Роберт Конквест. Жатва скорби: Overseas Publications, Interchange Ltd; London, England; 1988 ISBN 1870128 95 8 Conquest, Robert, «The Harvest of Sorrow: Soviet Collectivization and the Terror — Famine», (Edmonton: The University of Alberta Press in Association with the Canadian Institute of Ukrainian Studies, 1986).</small> I. Ohayon, La sédentarisation des Kazakhs dans l’URSS de Staline, collectivisation et changement social, Paris, maisonneuve et Larose, 2006
Спасылкі Несвоевременные заметки. О голодоморе, о горе, о трагедиях эпохи. Азимбай ГАЛИ, доктор исторических наук, политолог Хроно.ру Улы жут (Казахский голодомор) Алма-Ата. Дружбы народов надежный оплот Вспоминая о голодоморе Больше всех погибло казахов Демографические последствия голода в Казахстане начала 30-х годов (оценка потерь казахского этноса)
Катэгорыя:Гісторыя Казахстана Катэгорыя:Гісторыя СССР