Аляксандр Віктаравіч Іваноў (псеўданім: IVAN; , ) — беларускі , прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2016» з песняй «».
Біяграфія Нарадзіўся 29 кастрычніка 1994 гады ў Гомелі . Бацька і брат Аляксандра таксама з’яўляюцца музыкамі. У восем гадоў пачаў вучыцца ў музычнай школе па класе гітары. Калі Аляксандру было 15 гадоў, ён сабраў рок-гурт «Brown Velvet», у якім спяваў і граў на гітары. Паступіў у лінгвістычны інстытут, але кінуў яго, правучыўшыся два гады .
У 2009 годзе прайшоў кастынг на Mass Medium Fest. Пасля гэтага ён пераехаў у Санкт-Пецярбург разам са сваім гуртом «Ivanov», які быў створаны яшчэ ў Гомелі. З гутом запісаў чатыры песні: «Продолжая путь», «Где», «На встречной полосе» і «Белая душа». Выканаў галоўную ролю ў мюзікле «Рамэа і Джульета» .
У 2013 годзе Іваноў удзельнічаў у другім сезоне расійскага тэлешоў «Битва хоров», дзе спяваў разам з Санкт-Пецярбургскім хорам пад кіраўніцтвам Віктара Дробыша. Хор заняў другое месца на конкурсе. У гэтым годзе спеваку прыйшлося ўзяць сабе псеўданім IVAN, каб не было блытаніны з Аляксандрам Івановым, спеваком гурта Ронда. Таксама псеўданім, на яго думку, сімвалізуе славянскага волата Івана.
У 2014 годзе Іваноў перамог на конкурсе «Пять звёзд» у Ялце, што дало яму магчымасць удзельнічаць у конкурсе песні Інтэрбачанне-2015, які пазней не адбыўся.
У 2015 годзе спявак стаў удзельнікам расійскага тэлешоў «Главная сцена», дзе заняў другое месца . Пасля ўдзелу ў тэлешоў прадзюсарам Іванова стаў Віктар Дробыш. Першая песня спевака, «Крыж і далонь», была напісана Дробышам.
Еўрабачанне 2016 У 2015 годзе беларускае тэлебачанне апублікавала спіс дзесяці артыстаў, якія прайшлі папярэдні адбор.
22 студзеня 2016 у фінале беларускага адбору IVAN выступіў пад сёмым нумарам з песняй «Help You Fly». Па правілах конкурсу 2016 года, пераможцы выбіралі выключна тэлегледачы. IVAN перамог на адборы з 23 167 галасоў, што дало яму права ўдзельнічаць ад Беларусі на «Еўрабачанні 2016» .
Першапачаткова IVAN планаваў ўключыць у свой нумар на сцэне выступ з ваўкамі, а таксама хацеў з’явіцца ў аголеным выглядзе. Аднак арганізатары конкурсу, якія далі папярэднюю згоду на гэта, у апошні момант забаранілі спеваку выступаць у падобным выглядзе. Ён тэрмінова змяніў нумар: ваўкі з’явіліся ў выніку на галаграме, а сам ён адмовіўся ад ідэі выступаць аголеным.
12 мая 2016 года Ivan выступіў у другім паўфінале, але не прабіўся ў фінал .
Спасылкі Старонка ўдзельніка Беларусі на Еўрабачанні-2016 на афіцыйным сайце конкурсу
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2016 Катэгорыя:Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне