Аксана Уладзіміраўна Мянькова (нар. ) — беларуская лёгкаатлетка.
Спартыўная кар’ера
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне атрымала залаты медаль у кіданні молату. Аднак пераправерка пекінскай допінг-пробы Аксаны Мяньковай з дапамогай найноўшых тэхналогій паказала наяўнасць у арганізме спартсменкі анабалічных стэроідаў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і аксандралону. У 2016 годзе Аксана Мянькова была пазбаўлена залатой узнагароды.
Акрамя таго, станоўчы вынік прынесла і пераправерка допінг-пробы Аксаны Мяньковай з лонданскай Алімпіяды-2012, дзе яна заняла 7-е месца. Гэты вынік таксама быў ануляваны. У аналізах зноў выяўлены дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалолnashaniva.by.
Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Узнагароды
Пераможца нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсменка года» (атрымала 528383 галасы). Уладальніца спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Кідальнікі молата Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Крычава