Кансервато́рыя ( ад — захоўваю) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва — выканаўцаў (інструменталістаў, вакалістаў, дырыжораў), кампазітараў, музыказнаўцаў.
Гісторыя thumb|Стары будынак Парыжскай кансерваторыі, цяпер Тэатр кансерваторыі ў складзе Вышэйшай нацыянальнай школы драматычнага мастацтва Першапачаткова кансерваторыяй называліся гарадскія прытулкі для сірот у Італіі, дзе дзяцей навучалі і музыцы (першая — у , 1537). У 18 ст. ў краінах Заходняй Еўропы ўзніклі спецыялізаваныя музычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, у т.л. у Парыжы (1793; у 1795 рэарганізаваны ў Кансерваторыю музыкі і дэкламацыі). У 19 ст. кансерваторыі адкрыты ў многіх буйных гарадах Еўропы і Амерыкі. Многія навучальныя ўстановы тыпу кансерваторыі называліся акадэміямі, вышэйшымі музычнымі школамі, музычнымі інстытутамі, каледжамі, ліцэямі і інш. Першыя кансерваторыі ў Расійскай імперыі — Маскоўская кансерваторыя, Санкт-Пецярбургская кансерваторыя, пазней адкрыты , кансерваторыі ў Адэсе, Кіеве і інш.
У 1932 годзе адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). З 1956 дзейнічае .
Літаратура
Спасылкі
*