Царква — колішні праваслаўны храм у вёсцы Кухцічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзілася на могілках.

Гісторыя Пабудавана ў канцы 19 ст. (да 1897) з дрэва. З 2012 г. не існуе.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога далучана двух’ярусная чацверыковая званіца-прытвор з галоўкай над шатром і прамавугольная апсіда пад самастойным двухсхільным дахам і бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам з каваным крыжам. Прамавугольны ўваходны партал адзначаны двухслуповым пад двухсхільнай навіссю ганкам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах (у апсідзе квадратнымі).

Інтэр’ер Унутры апсіда вылучана 1-ярусным блакітным іканастасам з фігурным франтонам у завяршэнні.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Уздзенскага раёна Катэгорыя:Кухцічы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі