Афінская акадэмія () — нацыянальная акадэмія Грэцыі і буйнейшая навукова-даследчая ўстанова ў краіне, працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Дзейнасць Афінская акадэмія была заснавана 18 сакавіка 1926 года і сваёй назвай абавязана старажытнай Акадэміі Платона. Афіцыйны статут акадэміі быў замацаваны дзяржаўнай пастановай ад 1929 г. З асобнымі зменамі і дапаўненнямі гэтая пастанова дзейнічае і да гэтага дня, згодна з ёй асноўнымі накірнкамі дзейнасці Нацыянальнай акадэміі Грэцыі з’яўляюцца: натуральныя навукі; мастацтва; мараль і палітычныя навукі.
Пад эгідай Афінскай акадэміі працуе 12 навукова-даследчых цэнтраў, 10 навукова-даследчых аддзяленняў і цэнтральная бібліятэка імя Іааніса Скітурыса. У 2002 годзе быў створаны Фонд біямедыцынскіх даследаванняў Афінскай акадэміі. Грэчаскі Грэчаскі інстытут Візантыйскіх і пост-Візантыйскіх даследаванняў, Венецыя таксама функцыянуе пад кіраўніцтвам Акадэміі.
Галоўны корпус
Галоўны корпус Афінскай акадмэіі знаходзіцца паміж вул. Панапістіму (вул. Універсітэтская) і вул. Акадіміас (вул. Акадэмічная) у Афінах. Разам з Афінскім універсітэтам і Нацыянальнай бібліятэкай Грэцыі ён з’яўляецца часткай так званай неаклассічнай Афінскай трылогіі, створанай у 1859 г. па праекту дацкага архітэктара Тэафіл фон Хансэна.
Сродкі для будаўніцтва Афінскай акадэміі былі дадзены магнатам Сімонам Сінасам, першы камень быў урачыста закладзены 2 жніўня 1859 г. З 1861 г. будаўніцтва вялось хуткімі тэмпамі пад кіраўніцтвам Эрнста Зілера, але ўнутрыдзяржаўная нестабільнасць, а потым і звяржэнне караля Отана перашкаджалі будаўніцтву, пакуль яно не было спынена ў 1864 годзе.
Работы былі адноўлены толькі ў 1868 годзе. Але канччатковае завяршэнне адбылось толькі ў 1885 г., выдаткі на будаўніцтва склалі 2 843 319 залатых драхм. Скульптуры былі створаны грэкам Леанідасам Дросісам, у той час як фрэскі і мастацкае афармленне выканаў аўстрыец Крысціян Грайпенкерл.
20 сакавіка 1887 года Эрнст Зілер здаў галоўны корпус прэм’ер-міністру Харылаасу Трыкупісу. але з-за адсутнасці Нацыянальнай акадэміі, будынак спачатку перадалі нумізматычнаму музею да заканчэння будаўнітва для няго памяшкання ў 1890 годзе. У 1914 г. тут размясціўся Візантыйскі музей і Дзяржаўны архіў. Нарэшце, 24 сакавіка 1926 года будынак быў перададзены новастворанай Афінскай акадэміі.
Асобныя акадэмікі Арыстовулас Манесіс Косціс Паламас Ксенафон Залотас Канстанцін Цацас Маноліс Каламірыс Міхаіл Стасінопулас
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Адукацыя ў Грэцыі Катэгорыя:Навука ў Грэцыі