Узбро́еныя сі́лы А́ўстра-Венге́рскай імпе́рыі () — найменне ў 1867—1918 гадах агульнадзяржаўнай ваеннай арганізацыі Аўстра-Венгерскай імперыі для абароны і аховы тэрытарыяльнай цэласнасці імперыі ўзброеным шляхам.
Камандаванне Узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі з’яўляўся Імператар Аўстра-Венгрыі, намеснікам якога з’яўляўся камандуючы Узброенымі сіламі, які ажыццяўляў камандаванне падчас працэдуры атрымання пасады ў спадчыну або ў выпадку хваробы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. №ПасадаТытулЧынІмяПартрэтНа пасадзеКамандаванне Узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі (1848—1918)1Вярхоўны ГалоўнакамандуючыІмператарФранц-Іосіф (1830—1916)1848—19142Карл I (1887—1922)1916—183Камандуючы Узброенымі сіламіЭрцгерцагАўстрыі МаршалФрыдрых (1856—1936)1914—19164МаршалФ. фон Кёвесгаза (1854—1942)1918 год
Генеральны штаб Узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі
№ТытулЧынІмяПартрэтНа пасадзеНачальнікі Генеральнага штаба Узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі (1848—1918)1Генерал армііФ. фон Бек-Ржыкоўскі (1830—1920)1881—19062МаршалФ. фон Гётцэндорф (1852—1925)1906—11 1912—172Генерал армііА. фон Штраўсенбург (1857—1935)1917—18
Сухапутныя сілы Аўстра-Венгерскай імперыі
У склад Сухапутных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі ўваходзілі:
Імператарскія Сухапутныя войскі ў складзе 16 агульнавайсковых карпусоў (33 дывізіі з кавалерыйскімі і артылерыйскімі брыгадамі). Узброеныя сілы Аўстрыі ў складзе 7 пяхотных і 1 горнай дывізіі, 1 кавдывізіі і 2 артбрыгад. Узброеныя сілы ВенгрыіIstván Deák. Der k. (u) k. Offizier 1848—1918. — W. — Köln — Weimer, 1991. — S. 72. і Харватыі ў складзе 8 пяхотных, 2 кавдывізій і 4 артбрыгад. Злучэнні запасу (у ваенны час) Аўстрыі і Венгрыі.
Імператарскія Сухапутныя войскі мелі ў сваім складзе часці наступных родаў войскаў:
Пяхоту Сухапутных войскаў у складзе 33 лінейных і 3 лёгкіх (40 батальёнаў Імператарскіх егераў) дывізій. Кавалерыю Сухапутных войскаў у складзе 10 кавдывізій (20 кавбрыгад) і Дабравольніцкага аўтамабільнага корпуса. Артылерыю Сухапутных войскаў у складзе 40 артбрыгад і 10 асобных дывізіёнаў. Інжынерныя і спецыяльныя часці Сухапутных войскаў у складзе інжынерных, пантонных, тылавых, чыгуначных аўтамабільных часцей і часцей сувязі. Сілы бяспекі ў складзе Імператарскай ваеннай паліцыі Корпуса. Асобныя роты авіяцыі Сухапутных войскаў.
Асновай штатнай структуры Імператарскіх Сухапутных войскаў з’яўляўся дыслакаваны на асноўных аператыўных напрамках агульнавайскавы корпус двухдывізіённага складу з кавалерыйскімі і артылерыйскімі брыгадамі і часцямі спецыяльных войскаў пастаяннага складу, у пагражальны перыяд разгортваемы ў агульнавайсковую армію і пры неабходнасці ўзмацняемы да фронту.
Асновай штатнай структуры Узброеных сіл зямель Аўстрыі і Венгрыі з’яўлялася пяхотная або горная дывізія двухбрыгаднага складу з кавалерыйскімі і артылерыйскімі дывізіёнамі ўзмацнення.
ВМС Аўстра-Венгерскай імперыі
У склад ВМС Аўстра-Венгерскай імперыі ўваходзілі:
Сілы ВМС
Лінейны флот ВМС (1-4-я лінейныя дывізіі) з 12 лінейных караблёў. Крэйсерская флатылія ВМС (1-я крэйсерская дывізія з двума дывізіёнамі эсмінцаў) з 6 крэйсераў, 30 эсмінцаў і тарпедных катараў. Флатылія берагавой абароны ВМС (5-я лінейная і 2-я крэйсерская дывізіі) з 5 лінейных і крэйсерскіх адзінак. Падводныя сілы ВМС з 6 падводных лодак.
Пункты базавання ВМС
Адрыятычнае ўзбярэжжа
Акруга ВМС в/ч «Пула»
тэхнічная камісія ВМС караблебудаўнічы завод ВМС вучылішча інжынернага складу ВМС шпіталь ВМС
Акруга ВМС в/ч «Трыест»
каманднае вучылішча ВМС в/ч «Фіўме» упраўленне тылу і марскіх перавозак ВМС
Акруга ВМС в/ч «Себеніка» Акруга берагавой абароны ВМС в/ч «Кастэль-Нуова»
Пункты замежнага базавання
Аддзел ВМС у горадзе Пекін Пункт базавання в/ч «Цяньцзынь»
ВПС Аўстра-Венгерскай імперыі
Да лета 1913 года Сухапутныя войскі мелі на ўзбраенні не больш за 55 аэрапланаў, якія разам з навучальнымі машынамі былі зведзены ў 10 асобных рот авіяцыі (4 баявых і 2 запасных машыны). У наяўнасці мелася два баяздольных дырыжабля. Да 1913 годзе Францыя мела 450 адзінак самалётаў і 23 адзінак дырыжабляў, Расія — 190 адзінак самалетаў, 6 адзінак дырыжабляў (3 у пабудове), Італія да вясны 1914 года павінна была мець 380 адзінак самалётаў.
Літаратура
Шапошников Б. М. Мозг армии. — М.—Л.: Государственное издательство. Отдел военной литературы, 1927. — Т. 1. — 4000 экз.
Спасылкі