Ганна Васілеўна Норкус (у дзявоцтве Шарэйка; нар. , Антаполле, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенскага і Лёзненскага раёнаў).

Біяграфія Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут і Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі.

Працоўную дзейнасць пачала рабочай саўгаса «Слідчаны» Чашніцкага раёна. Была рабочай Віцебскай перасоўнай механізаванай калоны рэспубліканскага аб'яднання «Белсельгастэхніка». Працавала аператарам, начальнікам цэха інкубацыі, галоўным тэхнолагам — намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». У 2014 годзе фабрыка трапіла ў першую дваццатку самых прыбытковых ААТ краіны (150 млрд рублёў чысты прыбытак). Па выніках 2015 года, калі Шарэйка была ў СІЗА, яе чыстыя страты склалі 50 млрд рублёў. Па вызваленні з СІЗА Ганна Норкус здолела вярнуць птушкафабрыцы лідарскія пазіцыі.

Абіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага і пятага скліканняў. Пасля асуджэння за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі 14 чэрвеня 2016 года Савет Рэспублікі датэрмінова спыніў яе паўнамоцтвы.

Затрыманне і суд У жніўні 2014 года са згоды Савета Рэспублікі Ганна Шарэйка была затрыманая па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Паводле Генеральнай пракуратуры шэраг супрацоўнікаў Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі цягам некалькіх гадоў уваходзілі ў склад конкурснай камісіі і прымалі рашэнні пра закупкі кармоў і кармавых дадаткаў у замежнай кампаніі па завышаных цэнах. Па інфармацыі Генпракуратуры, дырэктар фабрыкі Ганна Шарэйка давала незаконныя загады конкурснай камісіі пра прызнанне пераможцам літоўскую кампанію «Даймас», з уласнікам якой, Вальдэмарасам Норкусам, жыла, што прынесла фабрыцы страты на 4 мільярды рублёў.

Ёй і яшчэ шасці падсудным выстаўлена абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, учыненым арганізаванай групай (арт. 18, ч. 3 арт. 424 КК). Шарэйка не прызнала сваю віну. 10 чэрвеня 2016 года суддзя Уладзімір Давыдаў Вярхоўнага суда Беларусі прысудзіў Ганне Шарэйка 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму і штраф у 31 мільён, а Вальдэмарасу Норкусу — 2 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф у 31 мільён. Таксама і Шарэйка і Норкус былі пазбаўлены права займаць права кіраўнічыя пасады.

Узнагароды Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2020)Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін. Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2008» у намінацыі «За высокі прафесіяналізм», «Чалавек года Віцебшчыны — 2018».

Сям'я У час судовага працэсу неаднаразова спрабавала афіцыйна аформіць свае адносіны з літоўскім бізнесменам Вальдэмарасам Норкусам, але пары адмаўлялі ў гэтым. У 2016 годзе выйшла замуж за Норкуса, з якім два гады правяла ў зняволенні, і ўзяла прозвішча мужа.

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь) Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання