Расціслаў Аляксеевіч Шыла́й (, в. Раўнаполле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Біяграфія Скончыў БПІ (1960). З 1960 года працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1980 года галоўны архітэктар. З 1981 года начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1996 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Творчасць

Асноўныя работы ў Брэсце: Брэсцкі аэравакзал (у сааўтарстве, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), жылыя дамы па вул. Набярэжнай (1961—1963), па бульвары Касманаўтаў (1979), будынкі абласной клінічнай бальніцы на 900 коек, тэлевізійна-студыйнага комплексу (абедзве 1965), жылыя дамы на Партызанскім праспекце, магазін па вул. Леніна (1970-я гг.), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання ва Усходнім раёне па вул. Маскоўскай (1970-я гг.), будынкі музычнага вучылішча па вул. Гогаля (1973), кінатэатра «Беларусь» (1977), будынак Брэсцкага абкама КПБ (1977), жылы дом па вул. Энгельса (1985), фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1984); рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Славянскі базар» (2000—2001), вытворчага прадпрыемства пад гандлёвыя рады па вул. Куйбышава (2001); бюст Т. Р. Шаўчэнкі на бульвары Шаўчэнкі (2002); Свята-Георгіеўскі храм у в. Вычулкі Брэсцкага раёна (2003).

Узнагароды Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За доблесную працу». Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Супрацоўнікі Брэстпраекта Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР