Элені Глікадзі-Арвелер (, ; ) — грэчаскі гісторык-візантыніст і ўніверсітэцкі прафесар. З’яўляецца першай кабетай, якая ўзначаліла факультэт гісторыі ўніверсітэта Сарбона ў 1967 годзе і стала першай кабетай рэктарам гэтага ўніверсітэта за 700 гадоў яго гісторыі, у 1976 годзе. У 2008 годзе падчас тэлевізійнага шоу «Вялікія грэкі» ўвайшла ў сотню вялікіх грэкаў усіх часоў, пад нумарам 86. Увайшла ў Спіс Паслоў добрай волі ЮНІСЕФ.

Біяграфія Нарадзілася 29 жніўня 1926 года ў Афінах ў сям’і грэчаскіх уцекачоў з Малой Азіі. Сямейнае паходжанне шмат у чым вызначыла яе далейшыя цікавасці як гісторыка. Скончыла Філасофскі факультэт Афінскага ўніверсітэта. У гады патройнай германа-італа-балгарскай акупацыі Грэцыі ўзяла ўдзел у Супраціве, у шэрагах Нацыянальнай Усёгрэчаскай Арганізацыі Моладзі (ЭПОН), у адным вочку з, сталым вядомым надалей, грэчаскім кампазітарам Манасам Хадзідакісам. Па завяршэнні навукі працавала даследчыкам у Цэнтры Малаазійскіх даследаванняў. Пераехала ў Парыж у 1953 годзе для працягу навукі ў École pratique des hautes études, дзе атрымала ступень доктара гісторыі. Праз два гады знаходжання ў Францыі была прынята ў Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў Францыі (CNRS). У 1964 годзе атрымала тытул дырэктара Цэнтра і ў 1967 годзе — прафесара Сарбоны, адначасна атрымала тытул Docteur des Lettres. Была дырэктарам Цэнтра Гісторыі і Культуры Візантыі і Хрысціянскай археалогіі.

У 1970—1973 гадах Універсітэт Парыж 1 Пантэон-Сарбона, абраў яе на пост намесніка рэктара, а ў 1976—1981 гадах — на пост рэктара. Арвелер стала першай кабетай на гэтым пасту за ўсю гісторыю ўніверсітэта.

Тут яна пазнаёмілася і выйшла замуж за афіцэра французскай арміі Жака Арвелера, з якім нарадзіла дачку.

У 1982 годзе Прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран прызначыў яе рэктарам Парыжскай Акадэміі і канцлерам усіх Парыжскіх універсітэтаў. На гэтым пасту Элені Арвелер заставалася да 1989 года. З лютага 1989 года па жнівень 1991 года, яна была прызначана прэзідэнтам у Цэнтр Пампіду.

З’яўлялася апроч іншага, прэзідэнтам Камітэта этыкі, пры Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (Францыя), Еўрапейскага Культурнага Цэнтра Дэльфы (Грэцыя) і ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі Візантыйскіх даследаванняў.

Яе працы галоўным чынам ставяцца да вобласці візантыністыкі. Сярод самых значных яе прац: «Даследаванні пра кіраванне Візантыйскай імперыі ў 9-м і 10-м стагоддзях» (1960), «Візантыя і мора» (1966), «Даследаванні пра арганізацыю кіравання і грамадскую структуру Візантыі» (1971), «Візантыя, краіна і тэрыторыі» (1976), «Палітычная Ідэалогія Візантыйскай Імперыі» (1976)[Ελένη Γλύκατζη-Αρβελέρ,Η Πολιτική Ιδεολογία της Βυζαντινής Αυτοκρατορίας, Ψυχογιός,1977], «Візантыйская Геаграфія», «Гістарычная геаграфія міжземнаморскага свету». Арвелер вядомая сваімі ліберальнымі паглядамі і паглядамі на волю выяўлення ідэй. Як яна сама заявіла ў адным са сваіх інтэрв’ю : «Я ніколі не дазволіла, быўшы прэзідэнтам універсітэта Сарбоны, уваход ва ўстанову паліцыянта без маёй асабістай прысутнасці».

Элені Глікадзі-Арвелер лічыцца адной з самых выбітных універсітэцкіх асоб, асабліва ў візантыністыцы, з вялікім лікам лекцый і выступаў у Грэцыі і за яе межамі. Сярод яе кніг таксама адзначаны «Смірна паміж дзвюма турэцкімі акупацыямі» (1975), «Дыяспара ў Візантыі» (1995), «Стварэнне Еўропы» (2000), «Чаму Візантыя» (2010)Short Biography at Strabon.org .

Памерла 16 лютага 2026 года.

Узнагароды і ганаровыя званні Арвелер з’яўлялася членам-карэспандэнтам наступных акадэмій: Брытанская акадэмія, Афінская акадэмія навук, Berlin-Brandenburg Academy of Sciences and Humanities, Балгарская акадэмія навук, і асацыяваным членам Каралеўскай Акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі. Арвелер носіць шэраг ганаровых навуковых ступеняў, і атрымала наступныя ўзнагароды-званні ад французскага ўрада: Ордэн Ганаровага легіёна — камандор Ордэн «За заслугі» — камандор Ордэн Акадэмічных пальмаў — камандор Ордэн Мастацтваў і літаратуры — камандор Таксама ў 1984 годзе Арвелер была ўзнагароджана Алімпійскім ордэнам.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Візантыністы Катэгорыя:Выкладчыкі Сарбоны Катэгорыя:Кавалеры Алімпійскага ордэна