«Вароты Сонца» — помнік архітэктуры старажытна-індзейскай цывілізацыі. Знаходзяцца ў Балівіі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Тытыкака на гарадзішчы Тыяўанака.
Уваходзілі ў храмавы комплекс (плошча каля 135 х 130 м). Высечаны ў VIII ст. з вялізнай каменнай пліты вышынёй 2,7 м і шырынёй 3,8 м. У верхняй частцы — шырокі барэльефны пояс з выявамі кондараў, міфалагічных істот і сімвалаў; у цэнтры пояса — чалавекападобная выява, якая ўвасобіла, на думку навукоўцаў, — вярхоўнае бажаство.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Балівіі Катэгорыя:Мегаліты Амерыкі Катэгорыя:Архітэктура Тыяўанака Катэгорыя:З’явіліся ў VIII стагоддзі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Балівіі
