«Мантажнік» — беларускі футбольны клуб з Мазыра. Заснаваны ў 2015 годзе. У 2016 і 2021 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 2015 годзе пры падтрымцы мазырскага мантажнага ўпраўлення ААТ «Гомельтэхмантаж» і ў 2015 годзе выступаў у першынстве Мазыра, дзе заняў 3-е месцаМозырь: Новый проект. У 2016 годзе каманда, узмацніўшыся былымі ігракамі калінкавіцкай «Вертыкалі» і мазырскай «Славіі», заявілася ў Другую лігу Беларусі. Пры гэтым каманда засталася аматарскай, большасць ігракоў працаўладкавана на мантажным упраўленні. У першым сезоне «Мантажнік» здолеў замацавацца ў якасці серадняка чэмпіянату і заняў выніковае 8-е месца з 13.

У сакавіку 2017 года клуб спачатку пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, але потым адмовіўся ад выступлення. У сакавіку 2018 года клуб меў намер зноў далучыцца да Другой лігі«Монтажник» выступит во второй лиге, аднак у выніку не быў уключаны ў канчатковы спіс удзельнікаўВторая лига 2018. С "Крумкачами" их будет 15.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Мантажнік» далучыўся да Другой лігі. У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2016 Другая (Д3) 8 24 8 6 10 33–37 30 1/32 фіналу 2017 Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся 2018 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) 2 8 6 1 1 31–6 19 1/32 фіналу 2019 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) 2 12 8 2 2 41–15 26 1/32 фіналу 2020 Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся 1/64 фіналу 2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 4 14 5 5 4 24–24 20 1/64 фіналу

Галоўныя трэнеры Яўген Лукашэвіч (пачатак 2016) Вячаслаў Шэўчык (2016) Ігар Нягрэеў (з 2021)

Мантажнік Мазыр