thumb|Унутры сабора

Кафедральны сабор Святога Міхаіла () у румынскім горадзе Алба-Юлія — сабор рымска-каталіцкай архіепархіі Алба-Юліі. Раманска-гатычная базіліка адносіцца да найбольш значных сярэдневяковых збудаванняў Трансільваніі. Сярод венграў храм таксама лічыцца нацыянальным помнікам і вядомы пад назваю «Сабор Святога Іштвана» () у гонар яго заснавальніка Іштвана I.

Гісторыя Архітэктурны комплекс сабора і рэзідэнцыі епіскапа ўзнік пасля заснавання епіскапства ў 1009 годзе. Сабор быў настолькі моцна пашкоджаны пры , што яго прыйшлося будаваць занава. Новы сабор будаваўся ў два заходы 1246—1291 і 1320—1356. У 15 ст. Янаш Хуньядзі прызначыў сабор радавой пахавальняй і загадаў яго адрэстаўрыраваць. У 16 ст. былі дабаўлены фрэскі ўнутры сабора і рэнесансная капліца з паўночнага боку.

З прыходам у Венгрыю ў 16 ст. Рэфармацыі сабор Святога Міхаіла стаў кальвінісцкім і заставаўся такім пры асманах. Пры Габсбургах сабор і епіскапства ў 1700 годзе зноў сталі каталіцкімі.

Пасля ўключэння Трансільваніі ў склад Румынскага каралеўства ў 1921—1923 гадах побач быў пабудаваны румынскі праваслаўны кафедральны .

Архітэктура і аздабленне Свята-Міхайлаўскі сабор уяўляе сабой трохнефную базіліку з трансептам. У архітэктуры масіўнага заходняга боку пераважаюць раманскія формы. З відавочна двух запланаваных веж зроблена толькі паўднёвая. Сённяшні выгляд сабора — вынік некалькіх стагоддзяў работ. На франтоне партала стаяць чатыры статуі святых 18 ст. Аркі і скляпенні падоўжнага нефа раннегатычныя, хор у стылі высокай готыкі.

З убранства найперш вартыя ўвагі два раманскія рэльефы Архангела Міхаіла, гатычная П’ета, а таксама барочныя кафедра і сядзенні для хора.

Арган з 2209 трубамі быў зроблены ў 1877 годзе Іштванам Коланічам.

Пахаванні У сабары знаходзяцца шматлікія высокамастацкія надмагільныя помнікі, сярод якіх пахаванні: Янаш Хуньядзі, венгерскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік († 1456) Ладзіслаў Хуньядзі († 1457) Дзьёрдзь Марцінуццы, клірык і дзяржаўны дзеяч († 1551) Ферэнц Кендзі, венгерскі магнат († 1558) Ізабела Ягелонка, каралева Венгрыі († 1559) Янаш II Запальяі, кароль Венгрыі († 1571)

Спасылкі

Гісторыя і апісанне Гісторыя, апісанне і выявы

Катэгорыя:Саборы Румыніі Катэгорыя:Касцёлы Румыніі Алба-Юлія Катэгорыя:Збудаванні ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні ў раманскім стылі Катэгорыя:Базілікі Катэгорыя:Алба (жудзец)