Атрыбуцыя () у філалогіі — вызначэнне сапраўднасці або падробленасці рукапіснага тэксту і ўстанаўленне яго аўтара. Атрыбуцыя ў мастацтвазнаўстве — вызначэнне аўтарства мастацкага твора. Атрыбуцыя у музеязнаўстве — апісанне экспаната па шэрагу прыкмет, да ліку якіх належаць: назва, прызначэнне, форма, канструкцыя, матэрыял, памеры, тэхніка вырабу, аўтарстваРоссийский Этнографический музей: Толковый словарь: Атрибуция.

Напрамкі атрыбуцыі Атрыбуцыяй тэксту называюць як даследаванне па вызначэнні яго аўтарства, так і вынік гэтага даследавання. Праблема ўстанаўлення аўтарства ў літаратуры звязана з існаваннем ананімных і псеўданімных тэкстаў і ўяўляе сабой адну з самых старажытных філалагічных задач, якія ўваходзяць у вобласць тэксталогіі. У апошнія дзесяцігоддзі ў задачах атрыбуцыі прымяняюцца матэматычныя метады, робяцца спробы аўтаматызаваць эксперымент па вызначэнні аўтарства.

Атрыбуцыі падвяргаюцца: літаратурныя творы (у філалогіі і мастацтвазнаўстве — вызначэнне аўтарства; у музеязнаўстве — апісанне твора мастацтва як прадмета захоўвання); прадметы матэрыяльнага побыту (у музеязнаўстве); выявы побытавых матэрыяльных прадметаў (у музеязнаўстве). Атрыбуцыя твора мастацтва (тэксту ў семіятычным разуменні гэтага тэрміна, то есць любога звязанага набору знакаў, у тым ліку фільма, карціны, аўдые-творы, лісты) ставіць задачу знаходжання наступных дадзеных: аўтарства гэтага твора; месца і час стварэнне твора; абнародаванне (публікацыя) твора. Атрыбуцыі іконы з’яўляецца абгрунтаванне прыналежнасці іконы да пэўнай школы або асяродка, майстэрні якога-небудзь іканапісца.

Зноскі

Літаратура Марусенка М. А. Атрыбуцыя ананімных і псевдонимных літаратурных твораў метадамі распазнавання вобразаў. — Л. : Выд-ва Ленингр. ун-та, 1990. — 164 с.

Катэгорыя:Мастацтвазнаўства Катэгорыя:Тэксталогія