Га́ральд II (; ) — апошні англасаксонскі кароль перад заваяваннем Англіі нармандцамі. Фактычна правіў краінай з 1053. Загінуў у бітве з нарманамі пад Гастынгсам.

Біяграфія

Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй смерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандcкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Англіі, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца і Рычардам III.

Гаральд не быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але быў у сваяцтве з ёю. Яго сястра Эдыт Усэкская была жонкай Эдуарда Спаведніка. Таксама Гаральд меў сваяцтва з дацкім каралеўскім дваром, ён быў стрыечным братам караля Свена II.

Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Уэсекса, а потым быў назначаны яшчэ і на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівеліна Гвінедскага — ўладара Уэльса — у 1062—1063 гадах. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спаведніка і па рашэнню Уітэнагемота на наступны дзень пасля смерці Эдуарда.

25 верасня 1066 разбіў войскі нарвежскага караля Харальда III.

Лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Прафайл Гаральда Годвінсана BBC. Гістарычныя асобы

Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Манархі, якія загінулі ў баі Катэгорыя:Англасаксонскі перыяд Катэгорыя:Нармандскае заваяванне Англіі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Графы Усходняй Англіі