Пішча́ль (магчыма, усходнесл. пишталь, пищаль): агульная назва, якой на землях Русі азначалі ранейшыя ўзоры агнястрэльнай зброі — стрэльбы і гарматы; вядомая і ў іншых мовах.
Назва, за зброяй, з’явілася ў канцы 14 ст., і ўжывалася да 18 ст. (кнотавыя і крамянёвыя ручныя пішчалі; назва гармат ужывалася да 17 ст.). У старабеларускіх дакументах назва ўжывалася, напрыклад, у 1490-х гг. Падобная назва вядомая ў польскіх крыніцах: так, польская пяхота мела ў кан. 14 — пач. 15 ст. лёгкія гакаўніцы і пішчалі (piszczel), якія апісваюцца як «зброя, лягчэйшая за гакаўніцу»Кабельскі, С.32,33..
Назва, відаць, паходзіць ад усходнесл. і старабел. пишталь, пищаль, пищалка, писчалка «духавы музычны інструмент з высокім гучаннем, дудачка». Падобныя назвы муз. інструментаў сустракаюцца і ў іншых славянскіх мовах: у славенскай, харвацкай, польскай, украінскай і інш.Гл. Этымалагічны і Гістарычны (Т.24, С.337) слоўнікі бел. мовы.
Такой назвай азначаліся, напрыклад: ручніца; самапал — стрэльба з замком, напрыклад, кнотавым; «недамерак» — скарочаная стрэльба; завесная пішчаль; зацінная пішчаль — лёгкая гармата ці цяжкая (крапасная) стрэльба з крукам. вінтавальная пішчаль — стрэльба з нарэзным ствалом. крапасная, абложная, палявая, палкавая гармата.
Літаратура
С.558.
Катэгорыя:Агнястрэльная зброя