Ру́жана За́ткава (, Паўднёвая Чэхія — , ) — чэшская мастачка і скульптар, якая працавала ў кірунку футурызм.
Біяграфія Ружана Заткава нарадзілася ў Паўднёвай Чэхіі. У 1901 годзе, калі ёй споўнілася 15 гадоў, сям'я перабралася ў Прагу і Ружана са сваёй сястрой Славай бралі ўрокі малявання ў пейзажыста Антаніна Славічака.
У 1910 годзе Ружана стала жонкай царскага дыпламата, які служыў у Рыме, Васіля Хвашчынскага і з'ехала ў Італію. Гэта быў адзін з ключавых момантаў, паколькі яна такім чынам пакінула чэшскае асяродзе, арыентаванае на французскі сучасны жывапіс і на кубізм. У Італіі яна пазнаёмілася з прымітыўным жывапісам Мештравіча, паступова таксама з футурызмам і з рускім авангардам.
Літаратура Alena Pomajzlová: Přibĕh malířky Růženy Zátkové (Die Geschichte der Malerin Růžena Zátková), veröffentlicht anlässlich der von Alena Pomajzlová konzipierten Ausstellung über Leben und Werk Zátkovás vom 8. April 2011 bis 31. Juli 2011 in der Prager Burg.
Спасылкі Літаратура пра Ружану Заткаву ў каталогу нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі
Катэгорыя:Скульптары Чэхіі Катэгорыя:Мастакі Чэхіі