Мегрынская ГЭС (таксама вядомая як Аракская ГЭС) — ГЭС, якая будуецца, на рацэ Аракс, блізу горада Мегры на мяжы Арменіі і Ірана. Будаванне пачата 8 лістапада 2012 года, тэрмін здачы — 2017 год. ГЭС будзе выпрацоўваць штогод 793 млн кВтч электраэнергіі. Разліковая магутнасць Мегрынскай ГЭС павінна скласці 130 МВт.

Агадана, што на Араксе будзе пабудаваны каскад з дзвюх дэрывацыйных ГЭС, пры гэтым Мегрынская ГЭС будзе размешчана ў Арменіі, а другая (Карачыларская) — у Іране. Кошт праекта будавання ГЭС на армянскім боку ацэньваецца ў 323 млн долараў.

Гісторыя праекта Міжурадавыя пагадненні пра будаванне станцыі былі падпісаны ў 2007 і 2008 гадах. 14 красавіка 2009 года падчас візіту прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна ў Іран быў падпісаны мемарандум пра паразуменне адносна схемы фінансавання будавання Мегрынскай ГЭС. Патрэбнае фінансаванне цалкам падасць Іран у памен на права на працягу 15 гадоў з моманту завяршэння будавання ГЭС задарма атрымваць усю электраэнергію, выпрацаваную ГЭС. Толькі пасля гэтага Мегрынская ГЭС пяройдзе пад кіраванне Арменіі.

8 лістапада 2012 года адбылася цырымонія закладкі капсулы ў падмурак будучай ГЭС. На цырымоніі быў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і міністр энергетыкі Ірана, сустаршыня армяна-іранскай міжурадавай камісіі Маджыд Намджу.

У снежні 2015 года Іран прапанаваў скараціць магутнасць ГЭС да 100 МВтПлановая мощность Мегринской ГЭС будет снижена до 100 мВт | Новости Армении- АРМЕНПРЕСС Армянское информационное агентство.