Джансуг Мікалаевіч Гвінджы́лія (; , в. Дымі, Багдадскі раён, Грузія — , Тбілісі, Грузія) — грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (1993).
Біяграфія Скончыў у 1964 годзе Кутаіскі педагагічны інстытут.
Памёр ад сардэчнага прыступу на сцэне Тбіліскага тэатра оперы і балета на юбілейным вечары, прысвечаным 80-годдзю пісьменніка Чабуа Амірэджыбіჭაბუა ამირეჯიბის საღამოს ტრაგიკული დასასრული: ჯანსუღ ღვინჯილია სცენაზე გარდაიცვალაПрямо на сцене Тбилисского оперного театра умер один из участников юбилейного вечера Чабуа Амирэджиби.
Творчасць Аўтар літаратурна-публіцыстычных зборнікаў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзэ» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзяржаўная прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай грузінскай літаратуры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нацыянальнай самасвядомасці грузінскага народа.
Літаратура
Катэгорыя:Памерлі на сцэне Катэгорыя:Выпускнікі Кутаіскага педагагічнага інстытута Катэгорыя:Пісьменнікі Грузіі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Грузіі Катэгорыя:Публіцысты Грузіі Катэгорыя:Грузінскамоўныя пісьменнікі