Саюзна-рэспубліканскае Міністэ́рства хлебапраду́ктаў Беларускай ССР было ўтворана ў 1956 годзеУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства хлебапрадуктаў Беларускай ССР» ад 20 чэрвеня 1956 года. У 1961 годзе на яго базе ўтворана рэспубліканскае Міністэрства нарыхтовак БССР, якое ў 1962 годзе пераўтварана ў рэспубліканскае Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў.

У 1965 годзе было скасавана, яго функцыі перайшлі да саюзна-рэспубліканскага Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. У тым жа годзе ўтвораны Дзяржаўны камітэт СМ БССР па хлебапрадуктам і камбікормавай прамысловасці.

З 1969 года Дзяржкамітэт быў зноў пераўтвораны ў Міністэрства хлебапрадуктаў БССР, затым у тым жа годзе — у Міністэрства нарыхтовак БССР. З 1985 года зноў Міністэрства хлебапрадуктаў БССР.

Міністры Уладзімір Кудраеў (1956 — 1958) Пётр Калінін (1958 — 1959) Мікалай Аўхімовіч (1959 — 1961) Рыгор Панамароў (красавік — кастрычнік 1969) Мікалай Якушаў (1986 — 1991)

Літаратура Система Министерства хлебопродуктов Белорусской ССР / Центр. науч.-исслед. ин-т информ. и техн.-экон. исслед. ― М., 1987. Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР : (1965-1991 гг.). Ч. 1. — Мн., 2000. — С. 149-158.

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1961 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1969 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе