Сярге́й Анатолевіч Рачкоў (нар. , Мінск) — беларускі дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. Кандыдат педагагічных навук, дацэнтБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 4 лістапада 1960 года ў г. Мінску. У 1983 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «Англійская і французская мовы», у 1990 годзе — аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.
Прайшоў навучанне ў Сусветным банку (Вашынгтон, ЗША), Аб’яднаным Венскім інстытуце (Вена, Аўстрыя), Жэнеўскім цэнтры вывучэння палітыкі ў галіне міжнароднай бяспекі (Жэнева, Швейцарыя).
Працаваў выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, начальнікам упраўлення па рабоце з персаналам акцыянернага камерцыйнага банка «Белзнешэканомбанк», начальнікам упраўлення кадравай палітыкі — саветнікам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
З красавіка 1999 года — на дыпламатычнай рабоце. У 1999—2000 гадах — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2000—2002 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. У 2003—2006 гадах — кансультант, начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. У 2006—2009 гадах быў намеснікам Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 2009—2013 — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. Са студзеня 2014 года па 12 верасня 2019 года працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (з мая 2014 года — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве).
У снежні 2019 года стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Быў старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецыРачков Сергей Анатольевич. Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь . У 2024 годзе паўнамоцтвы Рачкова былі датэрмінова прыпыненыя ў сувязі з яго абраннем у Палату прадстаўнікоў.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Васняцоўскай акругі № 93. Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Член Савета Палаты прадстаўнікоў.
Валодае англійскай і французскай мовамі.
Узнагароды Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалямі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва ў АДКБ», «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», юбілейным медалём «МПА СНГ. 30 лет».
Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 40 навуковых публікацый па праблематыцы палітычнай культуры, міжнародных адносінах і нацыянальнай бяспецы.
Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Сяргея Рачкова ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Спасылкі Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Егіпце Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Амане Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Алжыры Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Судане Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь